Нацыянальная мова = Нацыянальная бяспека

Апошнім часам шмат прыходзіцца чуць аб баяздольнасці і мадэрнізацыі беларускай арміі, аб розных сумесных вучэннях і іншых паказальных выступленнях беларускіх вайскоўцаў. Пры гэтым рапартуецца, што наша армія самая сучасная і баяздольная і любы вораг будзе разбіты, а перамога будзе за намі. Я не вайсковец, а таму не магу казаць праўда гэта ці перабольшванне, бо ў матэрыяльна-тэхнічным і вайскова-стратэгічным кіраванні маю вельмі абмежаваныя веды, як і большась беларусаў, што з'яўляюцца непрафесійнымі вайскоўцамі. Але ў плане нацыянальна-патрыятычнага выхавання беларускага войска, падаецца, у Беларусі ёсць вялікія праблемы. У свой час мне давялося павярхоўна, але з добрымі прыкладамі вывучаць пабудову Абарончых войскаў Эстоніі. Як не вайсковага спецыяліста, мяне больш за ўсё ўразіла не тое, якую зброю і тактыку мае эстонскае войска, а той патрыятычны дух, што ў ім пануе. Не кажучы аб тым, што ў войску дасягнута атмасфера, калі большасць грамадства падтрымлівае войска і абавязковы прызыў, а маладыя хлопцы хочуць служыць у рэгулярным войску, а 10-50 тысяч грамадзян Эстоніі знаходзяцца ў Кайцэліце (Звяз Абароны, нешта накшталт партызанаў, калі ў кожнага аўтамат і вайсковая форма пад ложкам), кідаецца ў вочы, як ўся сістэма падрыхтоўкі маладых жаўнераў прасякнута духам эстонскай мовы і нацыянльнай гісторыі. Гэта адносіцца ў першую чаргу да таго, што ў войску выкарыстоўваюць толькі эстонскую мову, таму шматлікія хлопцы, што хацелі б у войску служыць, у войска не трапляюць, бо ўзровень мовы іх не самы лепшы, а таксама, што войска будуецца на нацыянальных эстонскіх вайсковых і культурных традыцыях, пачынаючы ад песень і скончваючы формай і назвамі вайсковых падраздзяленняў. У беларускім войску, на жаль з гэтым вялікія праблемы. Мова руская, ідыалогія будуецца на савецкіх і імперскіх прыкладах, форма мала чым адрозніваецца ад савецкай. Як і мысленне, падаецца, не нацыянальнае беларускае, а савецка-інтэрнацыяналістычнае. Але гэта вельмі небяспечна. Калі салдат, а тым больш афіцэр, цалкам і грунтоўна не ўсведамляе сябе беларусам, што зямля, якую ён абараняе яго дом, незалежная дзяржава Беларусь, гэта прадстаўляе вялікую пагрозу для нацыянальнай бяспекі дзяржавы. Бо тэарытычна можа стацца так, што галоўны верагодны верагодны тэарытычны праціўнік-агрэсар можа ўвесці свае войскі ў Беларусь, а перад афіцэрамі і камандзірамі паўстане пытанне - змагацца супраць яго, ці стаць пад яго сцягі, бо мова адна і тая ж, ідыялогія адна і тая ж, і нават атрыбуты і форма падобныя. Таму ўжо зараз і неадкладна трэба па прыкладу эстонскіх абарончых войскаў мадэрнізаваць войска ў ідыялагічным накірунку. Трэба пачаць шырока ўжываць ў войску беларускую мову, вучыць салдат патрыятызму на беларускіх нацыянальных прыкладах, прывесці форму і знакі адрознення ў адпаведнасці з беларускімі нацыянальнымі традыцыямі. Няхай гэта ідыялогія і прапаганда, але для нацыянальнай бяспекі і незалежнасці Беларусі гэта вельмі важна. Бо інакш у выпадку агрэсіі тэарытычнага праціўніка можна страціць дзяржаву без адзінага стрэлу..
28.11.13 21:00



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Ігар Случак