Будзьце годнымі! Рабіце годныя справы! І ў Новым 2014 годзе, і заўжды!

Сябры і аднадумцы!
Беларусы, што паважаюць сябе і іншых - віншую Вас з Новым 2014 годам і жадаю, каб у 2014 Вас задавальняла тое, чым Вы займаецеся, Вы атрымоўвалі ад гэтага асалоду і проста былі шчаслівыя!

І памяталі жыццёвую мудрасць, запісаную больш за 10 стагоддзяў таму ў адной з песняў Старэйшай Эды, словы, якія прыпісваюцца Одзіну, а значыць якім не адно тысячагоддзе:

"Гінуць статкі, 
радня памірае, 
і смертны ты сам;
але смерці не ведае 
гучная слава
найгоднейшых спраў"

Са святам, сябры! smile:)


.
31.12.13 12:34



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Ігар Случак