Беларуская выбарчая акруга. Пачатак

Як і на Парламенцкіх выбарах-2012, выбарчую кампанію на Мясцовых выбарах-2014 правожу пры актыўным выкарыстанні сацыяльных сетак. 

 Пры дапамозе апытанкі ў ВКонтакте удзельнікі гэтай сацыяльнай сеткі палічылі, што лепш за ўсё мне вылучацца ў Гомельскі гарадскі Савет дэпутатаў у Савецкім раёне ад Беларускай выбарчай акругі №24.

 Сваю ініцыятыўную групу, як і на мінулых выбарах я таксама сабраў праз ВКонтакте і Facebook - агулам на сённяшні дзень у каманду ўвайшло 15 чалавек. 

Сярэдні ўзрост каманды склаў 31 год, самы сталы сябар каманды мае 55 год, самы малады - 20 год. Па гендэрнаму складу 66,7% у камандзе з'яўляюцца мужчынамі, а астатнія 33,3% - жанчыны. Рэгіянальнае прадстаўніцтва наступнае: 53% прадстаўляюць Гомельскую вобласць, 27% - Берасцейскую, 13% - Мінскую і астатнія 6% - Віцебскую.

 Па роду заняткаў каманда вельмі збалансаваная, у ёй ёсць настаўнікі і вядомыя метал-выканаўцы, спецыялісты па кіберабароне і дактары, эканамісты і піяршыкі, журналісты і біёлагі, айціспецыялісты і механікі, панкі і выдомыя поп-выканаўцы, а таксама іншыяспецыялісты, чые заняткі яшчэ не паспеў удакладніць. Адзінае магу сказаць, што ў выпадку маго абрання мая каманда зможа вырашыць пытанне ў любой сферы, а гэта і ёсць галоўная задача любога палітыка - збіраць найлепшых, якія могуць вырашыць любыя задачы на карысць усіх грамадзян.

 Паколькі на мясцовых выбарах ініцыятыўная група павінна быць не меньшай за 3 і не большай за 10 чалавек, то прыйшлося метадам выпадковых лічбаў з гэтых 15 чалаве абраць 10, а астатнія 6 будуць уключаны ў склад групы давераных асобаў, у выпадку, калі маю ініцыятыўную групу зпрэгіструюць.

 Калі нехта яшчэ хоча далучыцца - буду рады і ўдзячны, месца ў камандзе ёсць заўжды.

 Вызначыўшыся з акругай і не губляючы часу ўчора падаў у выбарчую камісію дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы па вылучэнню мяне кандыдатам у дэпутаты Гомельскага гарадскога Савета дэпутатаў ад Беларускай выбарчай акругі №24. 

Па стану на суботу, 04.01.2014, 18.23 мая заява была першая, так што афіцыйна пачынаю выбарчую кампанію раней за ўсіх. Зараз у камісіі ёсць 5 дзён, каб зарэгістраваць ініцыятыўную групу, альбо не зарэгістраваць. 

Не пазней за 9.01.2014 даведаемся аб выніках рэгістрацыі. Сама працэдура прыёмкі дакументаў прайшла даволі недарэчнасцей і хутка. 

Таму віншую ўсіх прыхільнікаў, сяброў ініцыятыўнай групы з пачаткам выбарчай кампаніі і яшчэ раз дзякую за давер і падтрымку! smile:)

.
05.01.14 13:43



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Ігар Случак