480 год вызвалення Гомеля ад маскоўскай акупацыі

Гомель і Гомельская вобласць вось ужо 680 гадоў знаходзяцца ў складзе Беларусі, але не ўсім гэта гістарычная справядлівасць падабаецца зараз, а тым больш не падабалася і раней. Шмат якія чужынцы-заваёўнікі хацелі аспрэчыць права беларускага народа Гомельшчыны на сваю зямлю, захапіць адну з краінаабразуючых частак Беларусі, паняволіць яе жыхароў.  

Больш за ўсё да гэтага спрычыніліся продкі сучасных расейцаў, чыя тагачасная дзяржава Маскоўскае княства - Маскоўскае царства - Расійская імперыя - СССР увесь час спрабавала адарваць ад Беларусі Гомельскую зямлю, захапіць тое, што ёй ніколі не належала.

На гэты конт слушную заўвагу мне зрабіў гісторык Яўген Малікаў: "Узгадваючы 1335 г. і перамогу нашых продкаў, не забудзцеся ўзгадаць, у каго ж яны "захапілі" (дакладней адбілі ці вызвалілі) Гомель. Нашы продкі з Вялікага княства адбілі Гомель (разам з іншымі гарадамі гістарычнай Севершчыны) у мангола-татар. Дакладней у іх намеснікаў. Таму перажываць, як было прынята ў гісторыкаў канца ХІХ ст. што "Гомель несправядліва захапіла Літва" (а Масква ў той час увогуле знаходзілася ў амаль першабытным стане!) могуць толькі тыя, для каго "лепш мангола-татарам, чым Літве (ВКЛ)".



Хочацца спадзявацца, што расейцы з сучаснай Расійская Федэрацыя нарэшце перакрэсліць ганебную практыку сваіх продкаў і перастануць спрабаваць забраць сабе тое, што ніколі ім не належала. Хоць сітуацыя ва Украіне паказвае, што да гэтага ёй яшчэ далёка. Таму беларусам, асабліва гамельчукам, магілеўцам, віцябчанам, трэба добра ведаць сваю гісторыю, ведаць, адкуль гістарычна ў Беларусь прыходзіла найбольшае гора і пагроза, сябраваць са сваім усходнім суседам (бо сябраваць з суседзямі натуральны стан як чалавека, так і дзяржавы), але памятаць, што гэта за сусед і быць падрыхтаваным пры неабходнасці паставіць яго на месца.



Вяртаючыся да юбілейнай для Гомеля даты - 480 год вызвалення ад маскоўскай акупацыі, трэба адзначыць, што цягнулася яна 35 гадоў з 1500 па 1535 год. Акупаваны Гомель быў падчас 4-й Руска-Беларускай (Літоўскай) вайны 1500-1503 года. Усяго такіх войнаў паміж беларусамі і рускімі ў перыяд з 1368 па 1582 год было дзевяць. У 4-й Руска-Беларускай вайне саюзнікамі Маскоўскага княства быў хан Менглі І Гірэй, разам з якім рускімі і быў здзейснены напад на хрысціянскую Беларусь.



Для мяне гэта вайна мае і асабістае значэнне - тады было акупаванае і маё роднае мястэчка Свяцілавічы, першая летапісная згадка аб якім якраз і звязанае з гэтай вайной.



Цяжкія гады акупацыі (для параўнання: падчас ІІ Сусветнай вайны Гомель пад нямецкай акупацыяй быў толькі 3 гады) скончыліся ў 1535 годзе, калі падчас 7-й Руска-Беларускай вайны 1534-1537 гадоў Вялікі гетман ВКЛ, князь Юрый Радзівіл Геркулес адбіў наш горад ад акупантаў. Сімвалічна, што вярнуў Гомель Беларусі князь Юрый Радзівіл роўна праз 200 год з даты, калі князь Альгерд Гомель да Беларусі далучыў упершыню.



Важна памятаць сваю гісторыю і шанаваць памяць сваіх герояў. Некаторая праца ў гэтым накірунку ўжо вядзецца - адной з новых вуліц горада Жыткавічы Гомельскай вобласці ў будучым плануецца надаць імя князя Юрыя Радзівіла, што вызваліў Гомель у 1535 годзе ад маскоўскай акупацыі. Юрый Радзівіл сапраўдны ганаровы грамадзянін горада, што цвёрда канстатаваў: Гомель заўжды быў і заўжды будзе беларускім.

03.10.15 18:40



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Ігар Случак