Гісторыя Гомельскай вуліцы Гомеля

Гомельская вуліца з'яўляецца адной з самых старажытных вуліц Гомеля і гэта не магло адбіцца на тым, што вуліца зведала 5 перайменаванняў - апошняе ў 2014 годзе.



Наогул, толькі яшчэ адна вуліца, акрамя Гомельская, пераймяноўвалася 5 разоў - сучасная вуліца Кніжная, што першапачаткова была Рамесленай, а пасля 2-м завулкам, Тэльмана. У 1957 годзе яна стала Кніжнай, а пасля ў траўні 1973 года стала Хатаевіча. Але гэта назва праіснавала рэкорды тэрмін - толькі 4 месяцы і ў верасні 1973 года вуліца зноў стала Кніжнай.




Назва вуліцы Гомельскай з'яўляецца гістарычнай.  

Гомельская вуліца з'вілася ў горадзе сённяшнім Залінейным раёне пасля пасля пабудовы чыгуначных шляхоў праз Гомель ў 70-я гады 19 ст.

У 1776 года, калі пасля Першага падзелу Рэчы Паспалітай 1772 года частка Украіны была далучана да Расійскай імперыі  мястэчка Палавіцы было перайменавана ў Екацярынаслаў.

Прыкладна пасля 70-х гадоў 19-ст. Гомельская вуліца стала насіць імя Екацярынаслаўская.



У 1926 годзе Екацярынаслаў быў перайменаваны ў Днепрапятроўск і пасля гэтай даты гомельская Екацярынаслаўская вуліца была перайменавана ў вуліцу Днепрапятроўскую.

Затым Днепрапятроўскай вуліцы была вернута гістарычная назва - вуліца Гомельская.




Дарэчы, Днепрапятроўск таксама не так даўно перайменаваны і хоць не атрымаў гістарычнай назвы Палавіцы, але займеў імя без саветызмаў і русізмаў - Дняпро.

Акрамя гэтага, ва ўкраінскім Дняпры ёсць вуліца Гомельская.

Да 21 траўня 2013 года Гомельская вуліца насіла гістарычную назву, пакуль не здарылася чарговае безгустоўнае і безсэнсоўнае перайменаванне - вуліцы Гомельскай надалі імя Пенязькова.  




Жыхары вуліцы не сталі гэта трываць і масава пачалі выказваць пратэст супраць перайменавання - 178 жыхароў вуліцы выказалася супраць Пенязькова і толькі 5 гэта перайменаванне падтрымалі.  

Жыхароў можна зразумець - не шмат у Гомелі засталося вуліц з "нармальнымі" назвамі і ім зусім не хацелася жыць на вуліцы імя чарговага героя ці савецкага дзеяча.  

Такая прынцыповая пазіцыя месцічаў не засталася без увагі і 29 траўня 2014 года, праз год пасля перайменавання Гомельскай вуліцы зноў, ужо ў другі раз, была вернута гістарычная назва.




А Пенязькова паслалі на Шведскую горку, дзе адна з новых вуліц у хуткім часе атрымала яго імя - жыхары яе, вядома, такой назвай былі задаволены - сапраўды, ці можа быць лепшай назвай вуліцы, чым назва імя савецкага дзеяча ці ўдзельніка вайны?  Будзем спадзявацца, што Гомельскую вуліцу ўжо больш не закрануць ніякія безсэнсоўныя перайменаванні.

Але застаецца адкрытым пытанне аб тым, што ў Гомелі шмат вуліц носяць негістарычныя назвы, шмат вуліц носяць назвы, што не адпавядаюць палітычна-гістарычным рэаліям, а таксма шмат вуліц носяць імёны людзей, што не заслугоўваюць таго, каб іх імёнамі вуліцы былі названыя.


17.09.16 14:38



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Ігар Случак