Студэнцкая выбарчая акруга. Людзі і лічбы. 05.02.2014 1

Для вылуэння мяне кадыдатам у дэпутаты шляхам збору подпіаў выбаршчыкаў у Гомельсмкі абласны Савет дэпутатаў ад Студэнцкай выбарчай акругі №15 сабрана 186 подпісаў, ці 124% ад неабходнай колькасці.

Некаторая статыстыка па падпісантах за маё вылучэнне.

З 186 чалавек, што падпісаліся за мяне 36% ці 67 складаюць мужчыны, астатнія 64% ці 119 - жанчыны.

Сярэдні ўзрост падпісанта - 46 гадоў.

Самы малады падпісант быў 1994 года нараджэння, самы сталы - 1933-га.  

Больш за ўсё мужчын падпісалася ад 1958 года нараджэння - 5 чалавек.  

Больш за ўсё жанчын падпісалася ад 1961 і 1963 годоў нараджэння - па 6 чалавек ад кожнага году.

Агулам ад аднаго года найбольш падпісалася за мяне выбаршчыкаў 1961 года нараджэння - 9 чалавек.

На 2-м месцы 1963 год - 8 чалавек.

На 3-м месцы - 1956 і 1959 гады - па 7 чалавек ад кожнага.

Статыстыка па ўзроставых прамежках: Выбаршчыкі ва ўзросце ад 18 да 25 гадоў:

18 чалавек ці 9,7% ад агульнай колькасці.

Мужчын - 9 (50%) Жанчын - 9 (50%)

Выбаршчыкі ва ўзросце ад 26 да 35 гадоў:

38 чалавек ці 20,4% ад агульнай колькасці.

Мужчын - 15 (39%) Жанчын - 23 (61%)

Выбаршчыкі ва ўзросце ад 36 да 45 гадоў:

22 чалавека ці 11,8% ад агульнай колькасці.

Мужчын - 2 (9%) Жанчын - 20 (91%)

Выбаршчыкі ва ўзросце ад 46 да 55 гадоў:

53 чалавек ці 28,5% ад агульнай колькасці.

Мужчын - 18 (34%) Жанчын - 35 (61%)

Выбаршчыкі ва ўзросце ад 56 да 65 гадоў:

45 чалавек ці 24,2% ад агульнай колькасці.

Мужчын - 17 (38%) Жанчын - 28 (62%)

Выбаршчыкі ва ўзросце ад 66 да 75 гадоў:

9 чалавек ці 4,8% ад агульнай колькасці.

Мужчын - 2 (22%) Жанчын - 7 (78%)

Выбаршчыкі ва ўзросце ад 76 да 81 гадоў:

1 чалавек ці 0,3% ад агульнай колькасці.

Мужчын - 1 (100%) Жанчын - 0 (0%)

Больш за палову подпісаў 98 ці 52,7% далі людзі ва ўзросце ад 46 да 65 гадоў.  

Найгор падпісваліся людзі ва ўзросце ад 36 да 45 гадоў - толькі 22 подпісы ці 11,8% ад агульнай колькасці.

Наогул "мёртвым" у плане грамадскай актыўнасці з'яўляецца пакаленне мужчын 1969 - 1978 гадоў нараджэнняя.

Іх подпісы тут складаюць толькі 9%, астатнія 91% - ад жанчын.  

Насуперак маім меркаванням і агульнай сітуацыіі даволі актыўнымі з'яўляюцца людзі ва ўзросце да 35 гадоў.

Прадстаўніцтва па полу там таксама роўнае. Будзе цікава пачуць вашы высновы і меркаванні па гэтай статыстычнай інфармацыі.



Беларуская выбарчая акруга. Вылучэнне стартавала: і няхай шанцаванне заўжды будзе з вамі 12.01.2014 1

Сёння афіцыйна стартавала вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў.

Паколькі яшчэ 08.01.2014 года зарэгістравалі ініцыятыўную групу па вылучэнні мяне кандыдатам у дэпутаты Гомельскага гарадскога Савета ад Беларускай выбарчай акругі №24 шляхам збору подпісаў, то сёння гэты шлях і распачну.  

Па прычыне, што подпісаў патрэбна не шмат, а толькі 75, вырашыў сабраць іх асабіста - лішняя магчымасць паразмаўляць з простым народам па-за межамі інтэрэта, блогаў і сацыяльных сетак.  


Традыцыйна першы дзень збору подпісаў ідзе даволі цяжка і з непрывычкі стрэсава, бо прамая камунікацыя з народам гэта спецыфічная камунікацыя, але магчыма у гэты раз будзе прасцей.  

Да таго ж новы вопыт - Беларускай выбарчая акруга, што сімвалічна, цалкам складаецца з прыватнага сектару, то бок, калі казаць павярхоўна, сялян, што жывуць у горадзе, а гэта даволі цікава, калі ўлічыць, што знаходзіцца яна ў цэнтры абласнога цэнтра (прабачце за паўторы).

Як і ў мінулую выбарчую кампанію 2012-га года буду інфармаваць вас тут аб ходзе збору подпісаў, аб цікавых здарэннях і распавядаць гісторыі падпісных паходаў у народ.

Афіцыйная інфармацыя аб Беларускай выбарчай акрузе №24(вуліцы, што ўваходзяць у акругу і колькасць выбаршчыкаў): "Приложение к решению Гомельской городской избирательной комиссии по выборам депутатов городского Совета депутатов двадцать седьмого созыва от 27 декабря 2013 г. № 4

Белорусский избирательный округ № 24 (число избирателей – 10036)"  

Жоўтым колерам вылучаны вуліцы, якія ўваходзяць у склад Беларускай выбарчай акругі №24. Агульнымі словамі гэта палова Залінейнага мікрараёна і Манастырок.


Спіс вуліц:
Заслонова, Некрасова, Салтыкова-Щедрина М.Е., Радости (исключая дом № 32), Островского, Бакунина и Лещинская (от начала до улицы Богдана Хмельницкого), 30 лет БССР, Украинская и Пенязькова Д.Н. (от улицы Бочкина до конца улицы), Барыкина (от начала до улицы Богдана Хмельницкого, исключая д.118, 127а, 129, 131, 133, 133а, 135, 137, 139, 141, 147), Якубова, Лермонтова, Куйбышева, Слепнева, Чайковского, Белорусская, Чкалова, Светлогорская, Пинская, Мозырская, Быховская д. 91, 101, 105, 113а, 115, 115а и дома индивидуальной застройки, Иверская д.2, 4, Далекая, Поперечные 1-я-4-я, Речная, Марата Казея, Булгаковская, Льва Толстого, Энгельса, Фрунзе д. 1, 3, Заводские 1-я, 2-я, Заводской спуск. Переулки: Николая Островского 1-й, Рабочий, Старобыховский, Речной, 1-й и 2-й Заводские, Толстого, Фридриха Энгельса. Проезды: Былинный 1-й, Песочный, Пинский, Куйбышевский, Чкаловский, Далекий, Поперечный.

Вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты будзе праходзіць да 10.02.2014 года, таму на збор подпісаў ёсць 30 дзён, то бок дастаткова збіраць па 2-3 подпісы ў дзень. Але, безумоўна, так рабіць не буду і думаю, што патрэбную колькась збяру ўжо да 20-га студзеня.


P.S.

10.01.2014 года падаў заяву аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы па вылучэнні мяне кандыдатам у дэпутаты Гомельскага абласнога Савета ад Студэнцкай выбарчай акругі №15, на тэрыторыі якой сам і пражываю. Абяцалі запрасіць на паседжанне, таму не пазней за 15.01.2014 года даведаемся, ці зарэгістравалі.

Беларуская выбарчая акруга. Пачатак 05.01.2014 4

Як і на Парламенцкіх выбарах-2012, выбарчую кампанію на Мясцовых выбарах-2014 правожу пры актыўным выкарыстанні сацыяльных сетак.

Пры дапамозе апытанкі ў ВКонтакте удзельнікі гэтай сацыяльнай сеткі палічылі, што лепш за ўсё мне вылучацца ў Гомельскі гарадскі Савет дэпутатаў у Савецкім раёне ад Беларускай выбарчай акругі №24.

Сваю ініцыятыўную групу, як і на мінулых выбарах я таксама сабраў праз ВКонтакте і Facebook - агулам на сённяшні дзень у каманду ўвайшло 15 чалавек.  

Сярэдні ўзрост каманды склаў 31 год, самы сталы сябар каманды мае 55 год, самы малады - 20 год. Па гендэрнаму складу 66,7% у камандзе з'яўляюцца мужчынамі, а астатнія 33,3% - жанчыны. Рэгіянальнае прадстаўніцтва наступнае: 53% прадстаўляюць Гомельскую вобласць, 27% - Берасцейскую, 13% - Мінскую і астатнія 6% - Віцебскую.

Па роду заняткаў каманда вельмі збалансаваная, у ёй ёсць настаўнікі і вядомыя метал-выканаўцы, спецыялісты па кіберабароне і дактары, эканамісты і піяршыкі, журналісты і біёлагі, айціспецыялісты і механікі, панкі і выдомыя поп-выканаўцы, а таксама іншыяспецыялісты, чые заняткі яшчэ не паспеў удакладніць. Адзінае магу сказаць, што ў выпадку маго абрання мая каманда зможа вырашыць пытанне ў любой сферы, а гэта і ёсць галоўная задача любога палітыка - збіраць найлепшых, якія могуць вырашыць любыя задачы на карысць усіх грамадзян.

Паколькі на мясцовых выбарах ініцыятыўная група павінна быць не меньшай за 3 і не большай за 10 чалавек, то прыйшлося метадам выпадковых лічбаў з гэтых 15 чалаве абраць 10, а астатнія 6 будуць уключаны ў склад групы давераных асобаў, у выпадку, калі маю ініцыятыўную групу зпрэгіструюць.

Калі нехта яшчэ хоча далучыцца - буду рады і ўдзячны, месца ў камандзе ёсць заўжды.

Вызначыўшыся з акругай і не губляючы часу ўчора падаў у выбарчую камісію дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы па вылучэнню мяне кандыдатам у дэпутаты Гомельскага гарадскога Савета дэпутатаў ад Беларускай выбарчай акругі №24.  

Па стану на суботу, 04.01.2014, 18.23 мая заява была першая, так што афіцыйна пачынаю выбарчую кампанію раней за ўсіх. Зараз у камісіі ёсць 5 дзён, каб зарэгістраваць ініцыятыўную групу, альбо не зарэгістраваць.

Не пазней за 9.01.2014 даведаемся аб выніках рэгістрацыі. Сама працэдура прыёмкі дакументаў прайшла даволі недарэчнасцей і хутка.  

Таму віншую ўсіх прыхільнікаў, сяброў ініцыятыўнай групы з пачаткам выбарчай кампаніі і яшчэ раз дзякую за давер і падтрымку! :)

Страницы: 1
Читать другие новости

Ігар Случак