Ігар Случак

Нарадзіўся ў в. Свяцілавічы (Гомельская вобласць) у сям’і настаўнікаў. Навучаўся ў Дарасінскай сярэдняй школе (Мінская вобласць), Гомельскім дзяржаўным машынабудаўнічым тэхнікуме (спецыяльнасць тэхнік-механік), а таксама на юрыдычным факультэце Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францішка Скарыны і Тартускага ўніверсітэта (Эстонія). Аўтар ідэі грамадзянскай ініцыятывы “Справаводства па-беларуску!” Быў кандыдатам у дэпутаты на мясцовых выбарах 2010 года і парламенцкіх выбарах 2012 года. Сфера інтарэсаў – юрыспрудэнцыя, дзяржавабудаванне, беларуская мова.