455 год гербу Гомеля

2015 год выдаўся шматлікім на гістарычныя юбілеі Гомеля: 680 год далучэння Гомеля князем Альгердам да Беларусі ў 1335 годзе, 480 год вызвалення Гомеля князем Юрыям Радзівілам ад маскоўскай акупацыі ў 1535. 
Чарговы юбілей Гомеля - наданне гораду герба ў 1560 годзе Вялікім князем Жыгімонтам ІІ Аўгустам.



Герб меў выгляд шчыта на якім у чырвоным полі змяшчаўся срэбны кавалерыйскі крыж.



Вытрымка з вялікакняскага прывілею Жыгімонта ІІ Аўгуса ад 21 сакавіка 1560 года:
"«Присылали до нас подданные нашы мещане места Гомейского, оповедаючы, што ж они печати месткое, которое бы справы местьские печатовали мели, в себе не мають и для того великое заструдненье в тых справах и потребах местских им частокрот деется… Ино мы з ласки нашое господарское… печать местьскую з гербом крыжа им дали и мети дозволили и сим листом нашым дозволяем. Мають вжо они от того часу тое печати и гербу помененого во всих справах и потребах, оному месту належачих, вживати и им печатоватися по тому, яко и у ыншых местах нашых Великого князства Литовского обычай того заховывается.» — Привилей мещаный гомейский на печать местьскую"



Цікавым з'яўляецца той факт, што Гомель атрымаў герб яшчэ не маючы Магдэбургскага права - гэта права ён атрымае толькі крыху больш чым праз стагоддзе.

Наданне гораду без Магдэбургскага права паказвае вялікае значэнне Гомеля для дагачаснай Беларусі і павагу з боку Вялікага князя да жыхароў Гомеля, што неслі няспынную памежную варту і абаранялі Беларусь ад нападаў з усходу.



Пасля акупацыі часткі Беларусі разам з Гомелем у 1772 годзе Расейскай імперыяй Гомель прыйшоў у поўнае занядбанне, таму адміністрацыйны цэнтр акупацыйнымі ўладамі быў перанесены з Гомеля ў суседні горад Новая Беліца, які быў імі заснаваны ў 1777 годзе. Рускія ўлады далі Новай Беліцы ў 1781 годзе герб:
«В верхней части щита, часть герба Могилевского: в золотом поле половина Российского герба. В нижней — лежащая спокойно рысь, в голубом поле; ибо таковых зверей в окрестностях сего города весьма много».
«Гербоўнік П. П. фон Вінклера»

у 1855 годзе герб Новай Беліцы акупацыйная расійскія ўлады перадалі Гомелю.



Пасля аднаўлення незалежнасці Беларусі ў краіне пачаўся працэс вяртання населеным пунктам гербаў.

Але па невядомай прычыне рашэннем Гомельскага гарадскога выканаўчага камітэта ў 1997 годзе за герб Гомеля быў абраны не гістарычны герб Гомеля 1560 года, а герб Новай Беліцы 1781 года, прысвоены ёй акупацыйнымі расійскімі ўладамі, толькі без двухгаловага арла.



Сітуацыя яшчэ больш недарэчная тым, што пераемнік Новай Белаіцы, сучасны Навабеліцкі раён Гомеля таксама з мае 2002 года свой герб (гэта, дарычы, адзіны выпадак у Беларусі, калі раён горада мае свой герб), які маль цалкам супадае з гербам Гомеля - розніца толькі ў позе рысі.



Герб Гомеля



Герб Навабеліцкага раёна Гомеля

Такім чынам герб Гомеля 1560 года быў гербам горада з 1560 па 1772 год, то бок 212 год.

Герб Новай Беліцы, на падставе якога створаны сучасны герб Гомеля быў гербам Новай Беліцы з 1781 па 1855 год і з 2002 па сённяшні дзень, то бок агулам па стану на 2015 год 87 гадоў.

Герб Гомеля, створаны на падставе герба Новай Беліцы быў гербам Горада з 1855 па 1917 год і з 1997 па сённяшні дзень, то бок агулам па стану на 2015 год 80 гадоў.

Як бачым, сённяшні герб Гомеля заснаваны на падставе герба Новай Белаліцы 1781 года быў быў гербам горада нават меньш, чым гербам Новай Беліцы, а гістарычны герб Гомеля 1560 года быў гербам больш, чым гербы Гомеля і Новай Беліцы разам узятыя (212 год і 167 год адпаведна).

Таму, лагічна, ужо прыйшоў час выправіць гэту гістарычную несправядлівась, пакінуўшы герб Новай Беліцы Навабеліцкаму раёну Гомеля, а Гомелю вярнуць стары гістарычны герб 1560 года, што заўжды яму належыў, нададзены беларускім Вялікі князем Жыгімонтам ІІ Аўгусам і мае годную і шматвекавую беларускую гісторыю. 




.
14.10.15 16:44



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Ігар Случак