Свята вызвалення

Дзякуй Богу за Інтэрнэт - навіна напаткала з самага ранку... Прыходжу на курсы са шчаслівым тварам. На гэты раз шчасце выкліканае не новапрагледжаным анімэ... Растлумачыўшы прычыну, дадаю: вам, бельгійцам, незнаёмая такая радасць, калі ў краіне выпускаюць палітвязня! 

Такі гумар. Дарэчы, бельгійцы амаль ніколі не кажуць "у нас свабода-дэмакратыя-бела-пушыста" - яны не ідэалізуюць сваю краіну, а кажуць пра праблемы. Але я пра іншае...

...Віньшую, спадарства, з агульначалавечым святам, якое Царква сёння адзначае ў гонар Найсвятой Багародзіцы!

...І віньшую яшчэ з адным, з маленечкім нацыянальным святам: выхадам на волю Зміцера Дашкевіча! 

Аднаго з тых людзей, якія не перастаюць бударажыць сумленне, сваім існаваннем нагадваючы: усё блізка. Страшнае і цудоўнае, падобнае на сюжэты з мужных фільмаў - побач. Варта працягнуць руку, калі не баішся апаліцца. Не, варта казаць прасцей: калі да думак дадаеш дзеянне - сюжэты актуалізуюцца... 

Ну, у маім выпадку яны актуалізуюцца ў патрэбную мне меру - сціпленькую і мягенькую. А ў некаторых бывае і па поўнай праграме... 

Зміцер, хай родная краіна зробіцца і застанецца да цябе больш ласкавай!.. 

І таго ж жадаю вам - нам - ўсім!.. 



.
29.08.13 1:38



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Маргарита Тарайкевич