Тыбецкая маніфестацыя

Скандаванні і стракатыя сцягі прывабілі ўвагу – трэба ж паглядзець, за што маніфестуюць. То было ў цэнтры Брусэля.


Аказалася – тыбецкая дыяспара змагаецца за незалежнасць Тыбета - і супраць катаванняў тыбецкіх вязняў кітайскімі ўладамі. Гэта было ясна са скандаванняў: « Годзе катаваць вязняў у Тыбеце! Годзе катаваць вязняў у Тыбеце! Чаго мы хочам? - Мы хочам свабоды! Чаго мы хочам? - Мы хочам справядлівасці!..»


Паняткі «свабода» і «праўда» стаяць поруч – такое часта бывае ў экстрэмальных умовах. Многім беларусам гэта знаёма.


Іншая культура – іншая расстаноўка. Азіяцкая. Тое, як геаметрычна-прама стаялі людзі, як перпендыкулярна трымалі сцягі, які размераны быў рытм скандаванняў, - нагадала геаметрычнасць і пустату фонаў, бачаныя, напрыклад, у фільме «Герой»*. Натуральная прамата, адмеранасць і рытмічнасць – у гэтым бачылася азіяцкая структура...


І гэтую структуру напаўняў жывы боль.


Акрамя болю, адчувалася мужнасць і дух свабоды з азіяцкім тварам. Апошняе вам добра знаёма, калі любіце ўсходняе кіно.


(Заўвага: фота ўзятае з паведамлення пра іншую падобную акцыю)


Я ўжыла тэрмін «змагаецца». Якое змаганне ў Брусэлі? Але паводле ўражання, паводле настойлівасці, якая праяўлялася ў няспыннасці скандаванняў, - слова падыходзіць.


Людзі добра пастараліся. Было ўкладзена істотнае. Шчырасць і ўпартасць. І, мяркую, істотная рызыка – у кітайскага ўраду рукі доўгія, могуць і да Брусэля дастаць. А тыя людзі, для каго арганізацыя і ўдзел і ня неслі непасрэднай небяспекі - уклалі сваю гатоўнасць пайсці на яе, калі спатрэбіцца, і шчырасць - і гэта разносілася ў паветры выразным рытмам...


Упэўненая, што гэтая акцыя эфектыўная.


Цікава, што не знайшла, хаця і шукала, навінаў менавіта пра гэтую акцыю, хаця ў сеціве поўна паведамленняў пра іншыя акцыі за Тыбет (з аднаго з такіх паведамленняў узятае прыведенае тут фота). Падобна, што бачанае было звычайнай, шэраговай з'явай. Значыць, людзі настойліва працуюць. 


Для мяне гэта быў цудадзейны прыклад дзеяння ў замежжы. Але тут складальнік эфекту – боль.

 


 

 

 

* «Герой» - фільм 2002 г., рэж.Чжан Імоў, у гал.ролі Джэт Лі. 

.
20.09.13 1:03



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Маргарита Тарайкевич