Загадкавая дылема (маленькі допіс на "жаночую" тэматыку)

Вельмі здзівілі мяне во гэтыя словы з інтэрв'ю:

"Любимый вопрос наших читателей – как сочетать карьеру с личной жизнью, семьей и материнством."

Само інтэрв'ю ( http://www.matrony.ru/anna-lyudkovskaya-ya-vsegda-zanimalas-tem-chto-mne-nravitsya/ ) добрае. Але пастаноўка пытання...

Калі ў такім дыскурсе думаюць хаця б, напрыклад, бельгійцы, я яшчэ разумею: ну, у іх праца жанчынаў не так даўно з'яўляецца усеагульнай з'явай. Але ЯКІМ ЖА ГЭТА БОКАМ ГЭТАЯ ЧЫСТА АМЕРЫКАНСКАЯ ПРАБЛЕМА - "СЯМ'Я ЦІ КАР'ЕРА?" - УВАЙШЛА Ў НАШ, СЛАВЯНСКІ, МЕНТАЛІТЭТ? Якім гэта чынам людзі пачалі разважаць у такіх катэгорыях у краінах, дзе ўжо колькі пакаленняў усе жанчыны працавалі, і быць добрым спецыялістам - гэта ніяк не перашкаджала быць добрай маці і гаспадыняй!  І якім гэта чынам мы забыліся на добрыя бакі савецкага досведу - і так загадкава-трывала  забыліся! Пры тым што на практыцы гэта спакойна сабе працягвае рэалізавацца.

У нашых краях, напрыклад, вобраз жанчыны-ўрача высокага ўзроўню не выклікаў падазрэння, што яе кар'ера перашкаджае ёй у сямейным жыцці... Ці вось чытала я добрую кніжку "Пастыр добры зямлі Нясвіжскай", пра цудоўнага протаіерэя Дзмітрыя Хмеля. Звярнула ўвагу і на тое, што жонка святара была шматдзетнай маці, добра гатавала і была ветлівай і гасціннай гаспадыняй; яшчэ яна была рэгентам хора, вельмі добрым рэгентам; і яшчэ яна ўсё жыццё працавала медсятсрой у радзільным аддзяленні, і людзі былі вельмі задаволеныя яе чалавечымі і прафесійнымі якасцямі. Болей за тое, ў постсавецкім кантэксце характэрна, што гэта падаецца як пазітыўны праклад - але не як сенсацыя. Канешне ж, бо падобнага кшталту прыклады ў нас былі самай натуральнай і звыклай з'явай.

Я не люблю Савецкі Саюз, але знаходзячыся зараз у заходееўрапейскай краіне, дзе многае інакш, са здзіўленнем бачу, што не всё так плохо было у Гітлера, і многое можно перенять у многіх аспектах савецкі досвед ёсць фенаменам, які патрабуе вывучэння - і часта паважлівага. Сярод пазітыўных бакоў значыцца і тое, што ўсходнееўрапейскія жанчыны даказалі - і без усякіх феміністычна-тэарэтычных напружанняў, а проста на практыцы, - што жанчына, якая працуе, можа быць выдатнай маці і гаспадыняй. І гук абцасаў мамы, якая вяртаецца з працы, ня меў ніякай дысгармоніі з пахам прыгатаваных ёю страваў. А яшчэ ж многія сямейныя і працоўныя савецкія жанчыны яшчэ і вышывалі, вязалі покрывы і тапачкі ці рабілі кампазіцыі з сухіх кветак - ня ведаю, якім чынам паспявалі, але напэўна неяк натуральна.

І якім жа гэта чынам на такі досвед, на такія факты, - забываюцца як феміністкі, так і тэкставыя змагары за вяртанне патрыярхальнага ладу?

Ніяк не змяншаючы важнасці пастаноўкі і вырашэння прававых і сацыяльных пытанняў, неабходных для забеспячэння жанчынам умоў для рэалізацыі сабе ў сямейным і сацыяльным жыцці, мы толькі выказваем шчырае здзіўленне ў выпадках, калі постсавецкія людзі бачаць у працы як такой перашкоду для паспяховага сямейнага жыцця жанчыны.


28.09.13 0:09



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Маргарита Тарайкевич