Свята смерці

Не святкую Хэлоўін, - дакладней, не святкую напоўніцу. У асноўным - з-за хрысціянскіх перакананняў. А дакладней - тут як з просьбай аб аб крэмацыі: спадзяюся, што Царква зменіць стаўленне. Ні ў якім разе не заклікаю святкаваць. Але і строгасцю поглядаў  не магу пахваліцца. 

Шчыльны грым выклікае лёгкую агіду, дый за людзей перажываю - каб не нарабілася чаго... Але спадзяюся, што Госпад, які спагадліва глядзіць на нашыя немачы і недарэчнасці, дасць моладзі проста вясёлае свята. І яшчэ - крыху готыкі і катарсіса. Як жа без гэтага ў чалавечай культуры?

Калі позняя восень змяняе золата на шэрасць лісця і сівую шэрань, - тэматыка смерці і праўда ў тэму. Ва ўсялякім разе, узнікае адчуванне: нешта такое вось, мякка-трагедыйнае, і мае ўзнікнуць у гэтым восеньскім змроку.

Тым болей што смерць каля 2000 гадоў таму - пераможаная... І надыходзіць свята ўсіх святых. Людзей, жыццё якіх было настолькі поўным, што і тэма смерці, пры ўсёй трагічнасці, пранізваецца аптымізмам. Што дае больш магчымасцяў атрымліваць задавальненне ад тэматыкі. 

Як бы ні ставіліся хрысціяне - з большай ці меньшай строгасцю - да гэтага "свята", відавочна адно: тое, што Хэлоўін стаў асацыіравацца з весялосцю, ёсць знакам хрысціянскай перамогі. Перамогі Госпада над смерцю і перамогі веры ў Яго над старажытнымі жахамі. Пэўна, калі б цяперашні еўрапейскі менталітэт быў падобным на старажытна-кельцкі, людзі бы не весяліліся сёння, а дрыжэлі са страху...  

Можна дадаць яшчэ і тое, што хрысціянства ня знішчыла вялікую кельцкую культуру, а толькі назаўжды абсмяяла яе жахі; што вядомае вогнішча святога Патрыка было прыкладам знішчэння язычніцкага жаху - але зусім не інквізітарскім вогнішчам: гэты ж самы святы нават заступаўся за паэтаў-валхвоў... Але св. Патрык тут у тэму таму, што прапаведваў тым самым кельтам, але гэта іншая гісторыя... http://azbyka.ru/otechnik/Patrik_Irlandskij/ 

Каталікам - і не толькі! - вясёлага Дню Ўсіх Святых!.. 

.
31.10.13 19:46



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Маргарита Тарайкевич