Пра "зомбаскрыню" ці "Геббельс-ТБ"


"...и я вижу четкое разделение общества на тех, кто в интернете, и тех, кто перед телевизором"

Из обращения д-ра Комаровского 
к родителям России


Не так даўно былі распаўсюджаныя сярод некаторых праваслаўных такія погляды, што нельга глядзець тэлевізар, бо бясоўская гэта рэч. Раздражнялі мяне такія погляды. 

Прабачце мяне, браты і сёстры. Вы мелі болей рацыі, чым мне здавалася... Разумею гэта, калі бачу, як эфектыўна падманваюць людзей матэрыяламі з "зомбаскрыні"... 

Не тое, каб я зрабілася супраць ТБ. Тым болей што ў маёй сям'і была заўжды карысная звычка: не ўключаць спантанна абы-што, а глядзець праграму, падкрэсліваючы тое, што нам ціква. Але ж... 

Ну вось прыклад. Нашыя погляды на чачэнскую вайну былі навеяныя расійскім ТБ. І толькі зараз, сябруючы з чачэнскай сям'ёй, мы бачым, колькі ўсяго мы ня ведалі... 

Дарэчы, на Сеціва "царкоўных" наездаў меньш! Насуперак, кансерватары і праваслаўныя нат самых строгіх поглядаў - Інтэрнэт аблюбавалі. 



P.S. Спадарства, зірніце відэа: https://www.youtube.com/watch?v=eUq7Sds_9bI Вельмі змястоўна і, галоўнае, весела і жыццёсцвярджальна, - спадар тлумачыць пра інфармацыйную вайну.

.
12.05.14 13:43



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Маргарита Тарайкевич