Культуралогія з сацыялогіяй

Забаўляюць мяне еўрапейцы, што здзіўляюцца тым баевікам "ісламскае" "дзяржавы", якія жылі ці нат выраслі ў Еўропе.

Мы ж захапляемся мужнасцю людзей, што змагаюцца за свабоду і правы чалавека ў Іране ці шчэ якой небяспечнай дзяржаве. Але ж было бы дзіўна, калі б у гэтым узаемапрасякальным свеце не існаваў і адваротны працэс. І ніякай сцяной тут не адгародзішся - як не пазбавіцца іранскім уладам ад аўтараў палітычных графіці.

"ІД" ці "правы чалавека" - гэта як "незалежнасць" ці "рускі мір". Дылемы вобразаў і ідэй, якім людзі аддаюць перавагу. І выбар тут залежыць ад такога таямнічнага фактара, як чалавечая свабодная воля. А паходжанне, культура, рэгіён - фактары хоць з сацыялагічнымі заканамернасцямі, але другасныя.

Вунь як Пуцін ва Ўкраіне пралічыўся, зрабіўшы стаўку на Русскоязычное Населеніе. Гэта да прыкладу. Мая рускамоўная прыяцелька з Запарожжа - жудасная ўкраінская нацыяналістка. Канешне, наяўнасць рэпрэсаваных у гісторыі сям'і паўплывала.

Але ўсе ўплывы пераважвае фактар асабістага выбару. Які і робіць сацыялогію з культуралогіяй такімі зачаравальнымі. "Чалавечы фактар не пралічваецца", сказала неяк мая выкладчыца, стварыўшы маю ўлюблёную цытату.


12.09.14 18:03



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Маргарита Тарайкевич