Хлеб надзённы

У рамантычным падлеткавым узросце мне падаваліся прыніжальнымі малітвы аб надзённым хлебе. Прасіць Бога аб кавалку хлеба - падавалася мне, што ў гэтым ёсць рабскасць.

Зараз бачу, што надварот. Малітвы і падзякі за хлеб (і масла, і мяса, і іншыя матэрыяльныя рэчы) дапамагаюць трымаць у свядомасці, што гэтыя рэчы дае нам менавіта Ён. А не дзяржава, ўрад, начальства ці яшчэ хто з людзей.

Такім чынам, малітвы аб хлебе надзённым і падзяка за гэта псіхалагічна пазбаўляюць нас ад улады тых, хто прэтэндуе на ролю "карміцеляў". І ад страху перад імі.

09.11.14 15:11

Маргарита Тарайкевич