Страйкі як частка парадку

У вас там нейкія беспарадкі? - пытаецца маміна сяброўка.
Не, ў Бельгіі парадак. Пакуль.
У Бельгіі - страйкі. Што ёсць часткай тутэйшых парадкаў.
Сказаць нешта супраць тых хто страйкуе - непрыстойна. Да такой ступені, што я ад бельгійцаў ніводнага наракання і ня чула. Надварот - праяўляюць салідарнасць. Будуць хутчэй лаяць капіталістаў і ўрад, якія давялі людзей да страйку. І пакорліва бяруць у начальніка вакзала дакумент, які даказвае, што на працу/вучобу не даехаў з-за таго, што ніводзін цягнік у Брусэль ня йдзе. 
Менталітэт тутэйшых левых адрозніваецца ад савецкага. У СССР унушалі, што рэвалюцыя дала людзям усе правы і болей ні за што змагацца. А ў Заходняй Еўропе папулярная ідэя, што барацьба ніколі ня мае скончвацца, бо капіталісты заўжды наступаюць на правы працоўных. 
Пэўна, да барацьбы за свае правы варта ставіцца без пафасу, як да штодзённага занятку. Запэцкалася лесвіца - трэба яе памыць; разбасцяліся капіталісты да таго што пенсійны ўзрост павышаюць - страйк і маніфестацыя. 
Прафсаюзы аплочваюць тыя дні, якія працоўны страйкаваў. Калі, канешне, гэты працоўны ёсць чальцом прафсаюзу. 
Тыя, у каго часовыя кантракты, як правіла, не страйкуюць. Калі ёсць пастаянны кантракт, - бязтэрміновы, паводле якога ня могуць звольніць без важкое прычыны, - тады можна і страйкаваць.
Урачы і іншыя работнікі, чыя праца тэрмінова-жыццёва важная, страйкуюць так: застаюцца толькі тыя хто выконвае неадкладную працу (работнікі хуткай дапамогі, да прыкладу). Чапляюць на сабе знак, што йдзе страйк. 
Такія парадкі. 
Многа дзіўнасцей і недарэчнасцей у сістэме. Але пакуль сістэма працуе. 



.
20.12.14 1:24



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Маргарита Тарайкевич