Еўропа вытрымае

Тэракт у Парыжы парадаваў ісламавідных (і не толькі) экстрэмістаў.

Патэнцыйную сітуацыю поспеху ствараюць такія падзеі і для расістаў, ксенафобаў, ісламафобаў і іншых прыхільнікаў відавой ці ідэялагічнай "чысціні".

Нармалёвым мусульманам - новая нагода паадбівацца ад не заўсёды абгрунтаваных нападак, падаказваць што яны не вярблюды, паспрабаваць патлумачыць асновы сваёй тэалогіі і звязанай з тым праблематыкі.

Нам, праваслаўным, таксама нагода задумацца. Тым больш што, пасля эксцэсаў кшталту "рускай" "праваслаўнай" "арміі" на Данбасе і размоваў пра "праваслаўны фашызм", - прыйшла і нашая чарга даказваць што мы не вярблюды.

Ну а Захад, дасць Бог, усё вытрымае. Ідэйна, духоўна, - і тэхнічна. І паспяхова працягне навязваць свету такія чужыя для людаедскіх рэжымаў каштоўнасці, як індывідуальная свабода, роўнасць, дэмакратыя, правы чалавека і г.д.

Што рабіць, свет гэты ўзаемапранікальны. Нехта ў Іране, Кітаі, а то і Паўночнай Карэі, як можа змагаецца за свабоду, - а нехта ў сэрцы Еўропы марыць стварыць дыктатуру. Справа тут, зразумела, не ў паходжанні. А ў асабістым каштоўнасным выбары.

Дасць Бог, Еўропа застанецца той самай Еўропай, талерантнай да мусульманскіх платкоў, яўрэйскіх пэйсаў і іншых іншасцяў. Гатовай прыняць свабоду не толькі як бяспеку, але і як рызыку.

Храбрасць - адна з тых агульначалавечых каштоўнасцей, якія амаль ніхто не спрабуе аспрэчыць. Давай, Божа, нам усім яе - і паболей.  

08.01.15 17:50



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Маргарита Тарайкевич