Je suis Charlie, ці Залік здадзены

Пакуль не здарыўся Майдан, ва Ўкраіне казалі, што моладзь дрэнная. Напэўна, жаліліся на бездухоўнасць, безыдэйнасць і інтарэс адно да айфонаў.

Пакуль не здарыліся рабесп'ераўскія рэпрэсіі, кароль, каралева, прынц і французскія арыстакраты выглядалі слабымі і знежанымі. Масавая мужнасць перад гільатынай паказала: сытае жыццё не заўсёды пазбаўляе храбрасці.

Калі мне ў Бельгіі казалі, што сённяшняя моладзь не мае ідэалаў - я была амаль упэўненая, што наступленне экстрыму дакажа адваротнае.

І пакуль што са сваім je suis Charlie (далучаюся) еўрапейцы мяне не расчаравалі. Гатоўнасць салідарна падзяліць рызыку пакуль што паказвае, што не такія баязлівыя еўрапейскія людзі.

Тэрарызм і тэрор бывае прыватным, бывае звязаным з большымі ці меньшымі сацыяльнымі групамі, - а бывае і дзяржаўным. Класіфікаваць можна і па ступенях жорсткасці і масавасці. Але стрыжань тэрору - вера, што апанент баязлівы.

Хто гатовы памерці за ідэю, той варты пэўнай павагі. Але яму патрэбна і тое ж самае, што і арганізатару і выканаўцу рэпрэсій у паліцэйскай дзяржаве: пазбавіцца ад ілюзіі, што ён адзін круты а апаненты лохі.

Мільёны на вуліцах Францыі, Бельгіі і ня толькі. Пакуль нядрэнна. Чарговы залік здадзены!


Дарэчы, еўрапейцы нават і ня знежаныя. Яны бегаюць узімку ў лёгкіх куртках, і прызвычыліся жыць у халаднаватых памяшканнях; а калі жмухцяць алкаголь, то іхнія вясёлыя крыкі і бойкі не адрозніваюцца ад нашынскіх, - але гэта іншая тэма...
 
...А наконт блюзнерства - таксама не люблю. Часам такія гадасці ўбачыш! Калі бачу - стараюся выказаццца, уставіць свае хрысціянізаваныя пяць капеек. Хаця гумар бывае і ўдалым... ды то таксама іншая тэма.







12.01.15 17:06



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Маргарита Тарайкевич