Еўропа якую я люблю


Еўропа у якую я закаханая - гэта Еўропа адкрытая да разнастайнасці. Геі і лесбійкі з аднога боку і жанчыны ў чорных мусульманскіх адзеннях з другога - ёсць часткай Еўропы якую я люблю. У якой ты сам вырашаеш, як табе жыць, і дзе табе не пераследуць за адзенне ці асаблівасці інтымнага жыцця. І я буду трымацца яе вольнасцяў, і па магчымасці іх распаўсюджваць. 

Я хрысцінка, так што сцвярджаю: трэба верыць у Святую Троіцу; у шлюбе трэба быць з адным чалавекам, процілеглага полу… І я таксама веру, што Бог даў нам агромністую свабоду выбару. Гэтая свабода ўключае нават магчымасць грашыць. Ці памыляцца. І я падазорна стаўлюся да ўсялякай чалавечай спробы абмежаваць свабоду іншых. 


.
17.01.15 20:01



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Маргарита Тарайкевич