"Вся переписка ведется только на русском языке"


Толькі што вярнуўся да мяне ліст, які адправіла палітвязню Кірыле Сілівончыку. Таму самаму 22-гадоваму беларусу, якога ў Расіі пасадзілі ў турму за выражэнне ў сацыяльных сетках салідарнасці з Украінай. http://www.svaboda.mobi/a/26974651.html 

На капэрце так пазначылі прычыну вяртання ліста: "ВСЯ ПЕРЕПИСКА ВЕДЕТСЯ ТОЛЬКО НА РУССКОМ ЯЗЫКЕ!" 

Што ж, напішу на рускай. Пішыце на рускай і вы, раз такая справа. Нагадваю адрэсу: Российская Федерация, 603009, Нижегородская обл., г. Нижний Новгород, пр. Гагарина, 26 А (СИЗО N° 1), Кириллу Валерьевичу Силивончику. 

Варта б яшчэ датэлефанавацца да адміністрацыі. Каб на рускай мове - якая для мяне другая родная і якую я дужа шаную як адну з інтэрнацыянальных моваў - паведаміць, што я шчыра жадаю Расіі зрабіцца дэмакратычнай краінай, вольнай ад імперскіх фантазмаў. І дадаць, што як толькі гэта адбудзецца - праз "майдан" ці яшчэ нейкім чынам - я зноўку пачну купляць расійскія тавары.  

Мо нават удакладніць, што калі Расія адмовіцца ад Крыма і ўбярэ ваенныя шчупальцы з Украіны, буду скокаць па Брусэлі з трыкалорам; а калі на найбуйнейшых каналах ў прайм-тайм з'явяцца Шэндаровіч, Быкаў, той жа Навальны і іншыя прадстаўнікі несістэмнай апазіцыі, то цэлы тыдзень буду есці толькі расійскія прадукты.

Мі-мі-мікрасанкцыі. Дробная я муха-цакатуха, мала магу зрабіць. Застаецца адлегласць выцягнутай рукі. 


.
03.06.15 20:07



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Маргарита Тарайкевич