Бежанцы, déjà là

Будынак старой казармы ў нашым Турнэ абсталявалі пад лагер для бежанцаў. Сотня ўжо прыбыла, чакаем яшчэ некалькі сотняў. 

Мясцовыя жыхары глядзяць на гэта па-рознаму. Хапае і рэалістычных апасенняў, і расісцкіх закідонаў, і разумення, што бежанцам дапамагаць трэба. Хапае і валянтэраў, якія дапамагаюць бежанцам розным чынам. 

Вось першае, аб чым хацелася б сказаць у сувязі з гэтым: для краіны лепей быць тэрыторыяй, куды людзі прагнуць прыехаць, чымсі зямлёй, з якой людзі бягуць! Натоўпы людзей, якія цягнуцца ў Еўропу - ратуючыся ад небяспекі, а то і выкарыстоўваючы небяспеку, каб трапіць на забяспечаны Захад - гэтыя натоўпы ёсць своеасаблівай адзнакай "выдатна!" у дзённіку краінаў. Прыкметай, што ў гэтых краінах здолелі пабудаваць сістэму, у якой людзям ахвота жыць. Спадзяюся, што ў будучыні і наша Беларусь зробіцца прывабнай краінай, куды людзі будуць хацець прыехаць - а не надварот, як зараз. 

Канешне, то не адмяняе сацыяльных рызыкаў. Паглядзім, як там будзе далей. Але калі хто цікавіцца перспектывамі развіцця Еўропы ці праблемамі іміграцыі, то варта глядзець на рэальны досвед і даследванні, а не на псеўданавуковыя ксенафобскія тэзісы. (У прыватнасці, расійскі ўсходазнаўца Георгій Мірскі добра растлумачвае сітуацыю з Бліжнім Усходам і бежанцамі http://echo.msk.ru/blog/georgy_mirsky/1617694-echo/ , а навукоўца Віктар Шнірэльман добра растлумачвае праблемы інтэграцыі імігрантаў у лекцыі "Особенности современного расизма" http://tvrain.ru/teleshow/lectures_on_the_rain/osobennosti_sovremennogo_rasizma_lektsija_glavnogo_nauchnogo_sotrudnika_instituta_etnologii_i_antropologii_ran_viktora_shnirelmana-355872/ ). 

Калі ж браць мой пяцігадовы досвед жыцця ў краіне, дзе безліч імігрантаў з розных куткоў свету, магу сказаць: ультраправыя расісты і ксенафобы ў сваіх тэзісах значна далейшыя ад рэальнасці, чым аматары мультыкультуралізму. Калі апошнія (да якіх і я далучылася) могуць памыляцца, то першыя дакладна будуюць сваю ідэялогію на аднабокіх, а то і неабгрунтаваных, тэзісах. 

Асабліва па гэтай частцы вылучаецца былы сацлагер, хвалёная Новая Еўропа - рассаднік расізма. 



.
12.09.15 23:55



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Маргарита Тарайкевич