За што дзякуй Амерыцы

- дык гэта за тыя мэсэджы, каторыя эфектыўна гучаць на ўвесь свет з галівудскіх экранаў.
Мы можам з іх пасміхацца - ёсць з чаго, і ёсць у гэтых пазітыўных мэсэджаў адваротны бок.
Можам моршчыць тварыкі, палічыўшы за банальнасць, за недастатковую вытанчанасць.
Але - без іх жыццё было б не тое. Яны нам патрэбныя фундаментальна....


Мэсэдж нумар адзін: Дабро пераможа, усё скончыцца хэпі-эндам (Ад Караля Льва і Мулан да Матрыцы. Кальвінізавана-"зямны" варыянт веры ў Божы Провід).
Мэсэдж нумар два: З кожнай праблемнай сітуацыі ёсць выхад (Кнопка гіраўлічнага прэса апынецца побач,калі на табе прэць шкілет-тэрмінатар. Рэй з "Зорных войнаў" у незразумелай сітуацыі усклікае: ну павінен жа быць нейкі выхад - і заканамерна яго знаходзіць між прыбораў фантастычнага касмічнага апарату...).
Мэсэдж нумар тры: Асоба можа перамагчы ў барацьбе з сістэмай (Напрыклад, Эрын Брокавіч. Ці сын галоўнага героя ў "Сібірскім Цырульніку" Міхалкова - у той час "кинобарин" добра прасякнуў адно з глыбінных амерыканскіх вераванняў. А ў рэальнасці - М.Л. Кінг, у якога была мара, якая збылася ледзьве не на ўсе сто).
Мэсэдж нумар чатыры: каханне і сям'я не перашкаджаюць, а дапамагаюць змагацца на светлым баку (асабліва карысна для нас, з нашым культам пакутаў стойкіх рэвалюцыянераў і дылемай грамадскае vs асабістае. Джону Конару менавіта каханне дапамагае ўратаваць свет, а не толькі вера ў ідэю).
Мэсэдж нумар пяць: ты можаш заўсёды дасягнуць поспеху. Да прыкладу, нават калі ты выкінуты з дома і цягаешся па начлежках з малым сынам, як герой Уіла Сміта.
Да мэсэджа нумар пяць ёсць важнае культурнае удакладненне: усхваляецца выключна сумленна здабыты поспех. Амерыка захапляецца паспяховымі гульцамі паводле правілаў, а не злодзеямі.
Амерыка нас вучыць аптымізму.
Канешне ж, адваротны бок - небяспека дэпрэсіі і адчування сабе лузэрам у выпадку, калі аптымістычныя паттэрны не спраўджваюцца.
Але ж для раўнавагі ёсць і іншыя культуры і паттэрны. Абрыд культ поспеху - чытайма Айвана Морыса "Благородство пораженія. Трагіческій герой в японской історіі і культуре".
Атрымаўшы асалоду ад пазначанай працы амерыканскага сябра Місімы, які знайшоў у японскай трагедыйнасці альтэрнатыву абрыдламу яму культу поспеху - я паставіла дзіснэеўскую "Мулан"... І знаёмы пазітыў храбрасці і самарэалізацыі нагадаў аб неабходнасці знаёмай амерыканскай платформы.

.
30.12.15 2:39



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Маргарита Тарайкевич