Пра тэзіс "тэрарысты - не мусульмане"

Ці ёсць тэрарысты (не)мусульманамі? - Я не магу даць адназначнага адказу, з той простай нагоды, што я не мусульманка, а значыць, не належу да той групы людзей якая можа аўтарытэтна заяўляць, што (не) ёсць ісламам.

Але тыя мае сябры і знаёмыя, якія належаць да гэтай рэлігіі - дэманструюць дзіўную згоду ў гэтым пытанні.

Раней я прымала іх пазіцыю збольшага за недагаворанасць і паліткарэктнасць. Але з цягам часу пераканалася: яны рэальна лічаць, што тэрарысты не мусульмане. Адна сяброўка нават здолела растлумачыць так, што я нават зразумела яе логіку - нягледзячы на ўласную сумную перакананасць, што інквізітары ўсё ж хрысціяне, дый Царыёнаў-Энтэо праваслаўны.... Каб быць мусульманінам, сцвярджае Сахар, ірландка з суданскімі каранямі, ты павінен адпавядаць пэўным крытэрыям, да прыкладу, быць міласэрным...

 

З іншага боку, мае сябры і знаёмыя, мабыць, не ёсць мусульманамі з пункту гледжання ігіладэбіла. Што ж, арганізацыйная прыемнасць іслама ў тым, што ты можаш сам выбіраць, якія імамы для цябе аўтарытэтныя.

Але што асабліва хачу падкрэсліць у гэнай калізіі, дык гэта маю катэгарычную нязгоду з тэзісам аб процістаянні цывілізацый (рэлігій, культур).

Маё радаснае імігранцка-мультыкультурнае адкрыцце: каштоўнаснае паразуменне людзей не залежыць ад іхняга паходжання, мовы, рэгіёна ці (дзіўна, але так!) нават рэлігіі. Магу палаяцца з праваслаўным беларусам, каторы будзе мне даводзіць што Пуцін круты - а потым знайсці глыбокую згоду і паразуменне з чачэнкай з дудаеўскімі поглядамі ў хіджабавай галаве.

Процістаянне ёсць. Процістаянне менталітэтаў. Барацьба не цывілізацый, а менталітэтаў - адчуйма розніцу

.
27.03.16 17:04



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Маргарита Тарайкевич