Талерантнасць і свабода


Як звязаныя паміж сабой любоў і свабода?.. Здаецца, я стала лепей разумець сувязь, калі праніклася культурай талерантнасці і паліткарэктнасці.

Чым болей грамадства талерантнае, тым меней ты ў ім атрымліваеш па галаве; тым меней грамадства займаецца абясцэньваннем тваёй асобы, думак, жаданняў і ўчынкаў; і тым болей ты атрымліваеш падтрымкі.


Дарэчы, павага і прыняцце-усур'ёз да тваіх словаў, рашэнняў і асаблівасцяў - гэта ўжо вялізная падтрымка!..

Меней псіхалагічнай (а часта і фізічнай!) небяспекі, болей падтрымкі - гэта псіхалаічна вызваляе нас, і такім чынам мы атрымліваем болей свабоды. І сілы!

Гэта канешне свабода знешняя, абставінная, - але свабода знешняя мае вялікі шанец зрабіцца свабодай унутранай. Як мінімум свабодай псіхалагічнай (пра духоўную не бяруся судзіць, але падазраваю што псіхалагічная з ёю моцна звязаная).

Паважаючы разнастайнасць і адрознасць, можна ў разы аблегчыць жыццё людзей. Прычым большасці людзей - бо з гэтай большасці амаль кожны па нейкім параметры ў меньшасці, так што рызыкуе быці аддубашаным па галаве стандартызацыяй і абясцэньваннем. Праўда ж, беларускамоўныя?..


Дарэчы, да беларускамоўных дадатковае пытанне. Ці не недахоп талерантнасці ў беларускім грамадстве перашкаджае сотням тысячаў людзей перайсці на беларускую мову?..

Пагаджаюся з лозунгам "Беларусь мае быць беларускай". Але для паўнаты шчасця варта дадаць: Беларусь мае быць разнастайнай!





04.02.17 18:03



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Маргарита Тарайкевич