Мерсі за каштоўны выбар!..


Дзякуй Богу! І грамадзянам Францыі!..

Нешта важнае, навакольнае, атмасфернае і каштоўнаснае - стала на сваё месца.

Добра, што былі брэкзіт і трампампам, - так, добра! Бо традыцыйнацэннастнікі і антыпрагрэсісты адчулі сваю сілу, сваю здольнасць уплываць на навакольны свет. Гэта патрэбна! Кожны чалавек мае адчуваць сваю сілу, ведаць, што ад яго нешта залежыць!

Пабачыўшы, што яны здольныя ўплываць, традыцыйнаскрэпчыкі пазбавяцца ад трывожнасці і перастануць гарадзіць канспіралогію; лепей зразумеюць, што фемінізм і мультукультуралізм, рух за грамадзянскія правы і паліткарэктнасць - не ад таемных жыдамасонарэптылоідаў, а ад актыўных грамадзянаў, ад чалавечай свабоднай волі і веры ў ідэю. Дакладненька як і антымайдан і брэкзіт, трампампам і іншыя valeurs de famille Le Pen!..

Разважаючы пыхліва пра "пешак" у нейкай таемнай "чужой гульні", будзьма памятаваць, што "гульня" тым цікавая, што кожная пешка (як і слон, і кароль) надзеленая свабоднай воляй, што робіць ход і вынік непрадказальнымі.

І зараз свабодная воля мноства французаў хіснулася ў добры бок.



Эканамічны складальнік у Макрона я не асабліва разумею (шчыра прызнаюся)); але як сацыяльны педагог і хрысціянка леваліберальных поглядаў згодная з сацыякультурнымі пунктамі ягонай праграмы. Найважней для мяне тое, што маса народу не павялася на ідэялогію закрытасці, на прыярытэт каштоўнасцяў захавання а не развіцця, на спакусу абмежаваць сваю салідарнасць нейкімі "свамі". Не павялася на страх і няўпэўненасць, на перакананне што французская культура такая кволая, нямоглая і няздольная ўплываць, што застаецца хіба закрыцца ў сваім парніку...

Мяркую, блізіцца выхад на новы ўзровень грамадзянскіх свабодаў. Мяркую, гэта вельмі звязана з адкрытасцю і свабодай перамяшчэння для людзей.

І трэба выпраўляць сваё жыццё, цягнучыся да годнасці тых каштоўнасцяў, якія Бог мне даў - незаслугавана! - убачыць і падзяліць.



08.05.17 11:11



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Маргарита Тарайкевич