Сильные и независимые... нефеминистки 15.08.2016 1

Чтобы стать феминисткой,нужно быть достаточно сильной, чтобы сказать "нет" общественному давлению. Но в то же время достаточно слабой или во всяком случае уязвимой, чтобы ощутить это давление.
Читать дальше...

У чым слабасць Еўропы?.. 26.07.2016 4

У талерантнасці, мяркуюць некаторыя. У мяккасці, у залішнім гуманізме дадасць нехта. Так зараз модна казаць.
Але мяркую, слабасць Еўропы там, дзе пачынаецца ўстаноўка на закрытасць, размовы пра частковую адмову ад гуманізма, пра дапушчальнасць рэпрэсій. Гэта - капітуляцыя. 
Читать дальше...

ЛГБТ як хрысціянская тэма 04.06.2016 41

Здзіўляюць мяне хрысціяне, якія лічаць, што роўнапраўе ЛГТБ, у прыватнасці дазвол на аднаполыя шлюбы - гэта прапаганда распусты і ўсёдазволенасці.
Па-першае, як мінімум, хто хоча ўсёдазволенасці, той не ўступае ў манагамны шлюб.
Па-другое - ня трэба тыражыраваць памылку блытання свабоды з усёдазволенасцю.

Читать дальше...

Родная змова 23.02.2016 2


"Як у чалавека можа быць толькі адна Родная Маці, так і Мова Родная - толькі адна"... Хм, а ці не страшна казаць такое нам, беларусам? 
Ці вы - адзін з той блаславёнай меньшасці, якая можа сцвярджаць, што беларуская мова была сапраўды матчынай, у сэнсе першай пачутай? Што на ёй вы вымавілі свае першыя словы? Ці - вы проста забыліся, што ўдзельнічаеца ў маўклівай агульнанацыянальнай змове, у выніку якой у нас у сацапытаннях дзіўным чынам атрымліваецца большасць беларускамоўных? У калектыўным выдаванні жаданага за дзейcнае - добра, што хоць жаданне сацыялагічна ўнушае аптымізм! 
Першай мовай, якую я пачула, была руская. Што я канешне ж не скажу ні ў адным сацыялагічным апытанні, бо я, як большасць беларусаў, удзельнічаю ў змове. Але з імпэтам казаць, што руская мова мне не родная - будзе, напэўна, хлуснёй. Хаця і не стопрацэнтнай...
Беларуская мова для мяне - родная з нагодаў болей глыбокі, чымсі парадак засваення. Напрыклад, таму, што ні на якой іншай мне так не прыемна размаўляць і пісаць, ні з якой іншай я не адчуваю такой аўтэнтычнасці і эмацыйнай сусязі. І таму, што гэта карэнная мова беларускага народу. 
Ды і маці ў некаторых не адна... Але ж будзьма працягваць удзел у роднай змове, заўжды сцвярджаючы: " Наша родная мова - беларуская! І так, менавіта на ёй мы размаўляем дома!" 
Намагаючыся наблізіць дзейснае да жаданага.

Сацыяльны прагрэс 07.02.2016

Тэхнічны прагрэс чалавецтва дапаўняецца фенаменам адсутнасці прагрэса духоўнага - так можна падсумаваць высновы Андрэя Зубава. У сваёй рэлігіязнаўчай манаграфіі вучоны прыводзіць такі прыклад: вынайшлі кола, металургію, высокія тэхналогіі - але паэмы Гамера і Шэкспіра, антычныя статуі і нават пячорныя выявы жывёлаў дагэтуль ніхто не пераўзышоў: "...человек существует в двух планах: как духовное существо он совершенен, он может естественно деградировать, падать, опускаться, но в своих высочайших подъемах он не развивается. И поэтому Гомер, Пушкин, Пастернак, Шекспир – это один уровень, никакого прогресса здесь нет, а вот в плане внешнем человек развивается. Он все лучше и лучше осваивает среду". http://azbyka.ru/istoriya-religij

Сумна атрымлівается, так? Калі раптам няма душэўнага прагрэсу, калі душы чалавечыя не робяцца з цягам часу лепей - то, можа, не робіць жыццё лепшым ані дэмакратыя, ані эмансіпацыя, ані сацыяльныя гарантыі, ані Дэкларацыя правоў чалавека...


Але ўсё атрымліваецца зусім не сумна, а нават і аптымістычна - калі мы паспрабуем класіфікаваць пазначаныя здабыткі чалавецтва не як МАРАЛЬНЫ прагрэс, а як прагрэс ТЭХНІЧНЫ, ІНСТРУМЕНТАЛЬНЫ. Што, калі дэмакратыя, правы чалавека і ў прыватнасці жанчыны, сацыяльныя гарантыі - гэта дасягненні прагрэсу, але не духоўныя, а інструментальныя? Як запраганне каня не за шыю, трактар ці пральная машына?


Тады, па-першае, вяртаецца аптымізм. Верыцца, што як айфонамі карыстаюцца нат баевікі ігіладэбілу, так і здабыткамі фемінізму паступова будуць карыстацца ўсе жанчыны (а таксама і мужчыны). Ну і дэмакратыя тады будзе сабе працягваць пераможнае сваё шэсце па свеце, і Гандзі з эм эл Кінгам будуць радавацца развіццю прапанаваных імі мірных метадаў барацьбы... І будуць, з другога боку, развівацца спосабы ўдасканалення соцыўму, вырашэння тых праблемаў, за якія справядліва крытыкуюць дэмакратыю.


А па-другое, тады многае становіцца на сваё месца. Тады разумеем, што неўсведамленне некаторымі людзьмі каштоўнасці дэмакратыі і сацыяльных правоў - гэта не хіба, а толькі тэхнічнае непаразуменне. Напрыклад, ну не разумее чалавек, што ва ўмовах роўнасці правы жанчыны лепей абароненыя, у тым сэнсе што яна меней рызыкуе быць непачутай, нерэалізаванай, а то і бітай. Пры гэтым такі патрыярхальны чалавек можа і паважаць жанчын, і па-рыцарску быць гатовым прыйсці на дапамогу - лепей, чым іншыя лібералы. Ну ці нехта дзе разважае яшчэ ў феадальных катэгорыях, што маўляў добры лэндлорд мае не злоўжываць, а па-бацькоўску клапаціцца пра сваіх людзей - і гэты філосаф, мажліва, не толькі цытуе апостала Паўла (Эф.6:5) пра належныя адносіны гаспадароў і рабоў, але і здольны выдатна клапаціцца аб падначаленых. Ён усяго толькі не разумее, што наяўнасць правоў першага пакалення, ліберальных, а тым болей правоў другога пакалення, сацыяльных, - істотна падвышаюць магчымасці годнага жыцця для выхадцаў з розных класаў.


Пры гэтым чалавек з ліберальна-дэмакратычнымі поглядамі і чалавек без такіх поглядаў - могуць падзяляць адны і тыя ж, калі глядзець глыбей, каштоўнасці. У іх толькі розныя погляды на інструменты іх рэалізацыі.


Усё гэта мне самой для таго, каб меней злавацца на нечыя патрыярхальныя фантазмы пад пашыраным тэгам "традіціонные ценності". Ці на людзей якія разважаюць у маскулінна-сярэднявечнай ці каланіяльнай парадыгме пашырэння тэрыторый за кошт захопу земляў іншых дзяржаваў... Гэта тое ж самае, што калі б яны не разумелі каштоўнасці пральнай машыны.


Ну і па-трэцяе - можам канчаткова ўсведаміць, што людзі былых пакаленняў былі і не дурнейшыя за нас, а то і разумнейшыя, і жылі яны не меней поўным жыццём, нягледзячы на адсутнасць і айфона, і выбарчага права. Што, канешне, не дае ніякіх падставаў адмаўляцца ад гэткіх карысных рэчаў.


Другая справа, што тут маральны фактар як мінімум месцамі падмешваецца да інструментальнага. Тут збываецца бярдзяеўскае сцверджанне, што клопат пра хлеб для сабе - матэрыяльны клопат, а клопат пра хлеб для Іншага - ужо духоўны. Да таго ж здабыткі тэхнічнага і сацыяльнага прагрэсу, вядома, могуць служыць сродкам рэалізацыі маральных і духоўных каштоўнасцяў. Інтэрнэт ці пральная машына - не духоўная каштоўнасць; аднак альтруістычная праца, накіраваная на забеспячэння як мага большай колькасці людзей гэтымі рэчамі, можа быць рэалізацыяй любові да бліжняга; а вось памкненне пакінуць гаспадаркі без пральных машынаў і шырокія масы без Інтэрнэту можа быць сімптомам садызму ці антыгуманнага абмежавання правоў іншых у сваіх эгаістычных мэтах. Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека нават і не даскочыла да маральнай вышыні запавета любові да бліжняга, як і дзейнасць лорда Уілберфорда па адмене гандлю рабамі не адмяніла і не перабольшыла маральнай вышыні словаў ап. Паўла - але і правы чалавека ў дзеянні, і адмена рабства інструментальна павышаюць якасць жыцця безлічы людзей і з'яўляюцца сродкам выканання запавету любові да чалавека.


Далей, ідэйную сферу можна аднесці хутчэй да душэўнай ці нат духоўнай, чымсі да матэрыяльнай. А яшчэ тэзіс пра адсутнасць духоўнага прагрэса неяк дзіўна выглядае ў святле хрысціянскага погляду, у святле Хрыстовай ахвяры за ўсіх людзей і закліку да сусветнай пропаведзі Евангелля... Ну і да таго ж, духоўная сфера - гэта крыху іншы панятак, чымсі душэўная, да якой вялікай часткай адносяцца культура і мастацтва; тут многае нябачна, і нам цяжка зрабіць нейкія замеры ды супастаўленні.


А можа, у духоўнай сферы ідуць адначасова і прагрэс, і анты-прагрэс?.. Развіццё дабра, у самых розных формах і адкрыццях - і паралельнае разрошчванне зла? Але гэта ўжо болей складана і патрабуе глыбейшай рэфлексіі...

"Тунеядцы": карэкцыя падыходу 14.11.2014 2

Сітуацыя сталага чалавека, які афіцыйна не працуе, - гэта адно з двух. 

Варыянт А - сацыяльна дэзадаптаваны чалавек. 

Такога не цкаваць трэба, а дапамагаць. І плату з яго дзяржава мае патрабаваць у тым выпадку, калі яна, дзяржава, яго ўтрымлівае, корміць і дапамагае адаптавацца. У тым ліку дапамагае пазбваіцца ад алкагольнае ці наркатычнае залежнасці, псіхалагічных праблемаў і гд. Забяспечваючы такі ўзровень жыцця, пры якім чалавеку ёсць што есці, у што апрануцца дый нават ёсць магчымасць удзельнічаць у культурным жыцці (так-так, не крывіцеся! Ёсць такі пункт між правоў чалавека!..). 

Тады можам і патрабаванні высоўваць: "Калі вы, спадару, не будзеце прад'яўляць доказы, што актыўна шукаеце працу - застанецеся без фінансавае дапамогі, і тады круціцеся самі як хочаце".

Ёсць, канешне, людзі, каторыя прынцыпова не хочуць працаваць. Іх асабліва шкада - не дай Бог такіх псіхалагічных праблемаў. Але выбар ёсць выбар. У такім выпадку абавязкі грамадства таксама здымаюцца. Хай круціцца як хоча, хоць за кошт сужыцеля, хоць з гітарай у пераходзе, хоць за бабкіну пенсію, - не мая грамадская справа.  

Не гатовае наша грамадства да таго менталітэту, што ў цяжкой сітуацыі чалавеку трэба напоўніцу дапамагчы? Тады -  ультраліберальны варыянт: "круціся сам як хочаш, а дзяржава табе нічога не павінная". Аабавязкі чалавека ў адносінах да Сістэмы ўзнікаюць у абмен на абавязкі Сістэмы падтрымліваць чалавека. 

Калі ж Сістэма не падтрымлівае, то можа хіба патрабаваць каб не краў, не забіваў і гд, - г.зн., саблюдзення элементарных законаў паводле прынцыпу "мая свабода махаць рукамі скончваецца там, дзе пачынаецца нос іншага чалавека", 

Варыянт Б - чалавек працуе неафіцыйна. 

Тут варта звярнуць увагу на некалькі момантаў.

Па-першае, праблемай нелегальнай дзейнасці павінная займацца падатковая інспекцыя, і глядзець тут трэба па лініі падаткаў і легальнасці. А не ў накірунку "палявання" на "тунеядцаў". 

Па-другое, мы памыляемся, калі сцвярджаем, што, што з чалавека які працуе "па-чорнаму" няма эканамічнае карысці. Насамрэч, ён купляе ежу, адзенне, іншыя рэчы - і такім чынам, плаціць як мінімум НДС, - адзін з самых справядлівых падаткаў, калі судзіць паводле прапарцыянальнасці ўзроўню жыцця і спажывання. Ёсць з яго, не выключана, і іншыя плюсы (напрыклад, мастак ці рамеснік можа вырабляць рэчы, якія ўзьбагачаюць грамадства). 

Афіцыйна беспрацоўнага можна назваць бярэменем для грамадства толькі ў адным выпадку: калі ён працуе "па-чорнаму" і пры гэтым прыкідваецца беспрацоўным, атрымліваючы поўны пансіён дапамогі. Ёсць у Еўропе такія "вумнікі", што прызвычыліся да двайнога даходу. Ёсць нават і тыя хто менавіта за гэтым і прыязжае ў краіны з развітай сацыялкай. Ну ды зараз такая халява прыкрываецца.

Нарэшце, чалавек, які працуе "па-чорнаму", падвяргае сабе рызыкам. Гэта сітуацыя поўнай адсутнасці абароны яго правоў, адсутнасці гарантый. Ані бальнічнага, ані ўвогулле гарантыі, што шэф табе заплаціць, а не "кіне"!.. І часта людзі ідуць на гэта не ад харошага жыцця, а ад адсутнасці лепшых магчымасцяў заробку. 

Скажаце, я забылася пра варыянт В - хатняя гаспадыня.  

Так, забылася. І добра! Бо хатняя гаспадыня - працуе! Як правіла - на паўтары, калі не дзьве стаўкі. Іншая справа, што яе працу часта не шануюць, не заўважаюць, і правы тут бываюць слаба абароненыя. Таму трэба разважаць менавіта ў такім накірунку: у плане абароны правоў жанчын. 

А калі ўжо мы лічым такую мадэль за дабро і за "традыцыйную сям'ю", то трэба і падтрымліваць матэрыяльна. Дарэчы, у краінах Заходняе Еўропы жонка, якая жыве на заробак мужа, лічыцца на яго ўтрыманні, што дае мужу істотную налогавую зніжку. А у выпадку смерці мужа яна мае права атрымліваць ягоную пенсію. Ну як, аматары патрыярхата, тэма? Прасоўвайце калі ласка. 

Спадзяюся ўбачыць (і актыўна адчуць, спрычыніўшыся да ўтварэння) вольную Беларусь, у якой: 

- у кожнага чалавека ёсць неад'емнае права жыць, працаваць і круціцца як ён хоча;

- грамадства і дзяржаўная сістэма павернутыя тварам да чалавека, падтрымліваючы ягоная сацыяльна-працоўнае развіццё і абараняючы ад беднасці; 

- патрабаванні дзяржавы і грамадства да чалавека базуюцца на абавязках сістэмы яму ўсебакова дапамагаць;

- дзяржаўная дапамога абсалютна адарваная ад ацэнкі чалавека паводле ягоных палітычных, рэлігійных і іншых поглядаў.



Сніўся РБ шматколерны сон: гуляў у хакей імператар Нерон 09.05.2014

...Ось ледзьве з глузду не з'ехала ад украінскае тэматыкі, а тут дома ў РБ "весялуха" пачынаецца?.. Зазіранне ў шафы, знаёмы хатні тэатр абсурду... 
http://spring96.org/be/news/70934 
http://bchd.info/index.php?newsid=8775 
Шаноўная Марына і ўсе таварышы, трымайцеся! А ваш пушысты блогавы сабачка шчыра аббрэша родную амбасаду.
Ня ведаю, ці будзе эфект; але эфект ад вулічных акцый увогулле - рэч таямнічная...


P.S.: Пра Нерона - асацыяцыя чыста эстэцкая, ніякіх персанальных аналогій. Толькі атмасферныя. 

Читать другие новости

Маргарита Тарайкевич