Пользователь: Vaclau Areszka
Блог: Vaclau Areszka
Нарадзіўся 18.01.1955 ў горадзе Свярдлоўск (цяпер Екацерынбург) у РФ. Закончыў у 1988 Беларускую акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці гісторыя і тэорыя тэатру, а ў 1991, аспірантуру АМ. Працаваў з 1972 ў Беларускім рэспубліканскім тэатры юнага глядача, затым навуковым супрацоўнікам аддзелу старажытнабеларускага мастацтва ў Мастацкім музее ў Мінску. З 1990 па 1998 – выкладчык Акадэміі мастацтваў па прадметах: гісторыя і тэорыя культуры, гісторыя тэатра і кіно, тэорыя драмы ды інш. Пасьля 1998 не мае працы ў дзяржаўных установах, займаецца толькі грамадзкай і палітычнай працай. У грамадзкай-палітычнай дзейнасці з 1988. Быў намеснікам дырэктара Фонду “Наша ніва”. Кіраваў культурнымі і выдавецкімі праграмамі Фонду. Як журналіст супрацоўнічаў з газэтамі “Наша Ніва”, “Свабода”, з Беларускай рэдакцыяй Радыё Свабода, з Radio-2 (Польшча). Працуе як перакладчык з польскай і старапольскай мовы. Артыкулы і пераклады (у тым ліку дзённікаў Міхала Казімера Радзівіла, Гераніма Радзівіла, твораў Францішкі Уршулі Радзівілавай, Сяргея Пясэцкага і інш.) друкаваліся ў часопісах “Спадчына”, “Мастацтва”, “Нёман”, “Адукацыя і выхаваньне” і інш. Аўтар сцэнарыяў да 6 дакумэнтальных фільмаў, знятых на кінастудыі “Летапіс” (рэжысёр С.Гайдук). Сябра Рады Грамадзкага аб’яднання “Дыярыуш”, намеснік старшыні Рабочай групы незарэгістраванай Асамблеі няўрадавых арганізацый Беларусі. У асамблеі займаецца распрацоўкай і рэалізацыя грамадзянскіх кампаній. З 2003 па сённяшні дзень каардынатар Плянава-аналітычнай группы (ПАГ) Народнай кааліцыі Пяцёрка Плюс, цяпер Аб’яднаных Дэмакратычных сілаў. У 2003- 2004, у складзе Плянава-аналітычнай групы кіруе распрацоўкай брэнда “Пяцёрка Плюс” і праграмы “Пяць крокаў да лепшага жыцьця”, адзін з рэалізатараў выбарчай кампаніі “Пяць крокаў да лепшага жыцьця”. У 2004-2005 у складзе Плянава-аналітычнай групы распрацоўвае кампанію па вылучэньні адзінага кандыдата ад апазыцыі. У 2005-2006 гг. адзін з вядучых распрацоўшчыкаў канцэпцыі і рэалізатараў грамадзянскай кампаніі Асамблеі НДА “За свабоду”. У 2007 каардынатар группы па распрацоўцы праекту Стратэгіі Аб’яднаных дэмакратычных сілаў, прынятай на Кангрэсе АДС ў траўні 2007. Рэдактар “Бюлетэня Аб’яднаных Дэмакратычных Сілаў” (2005-2006) і бюлетэня “Свабодная думка”. Як кіраўнік ПАГ ажыцьцяўляе агульнае кіраўніцтва працаю Прэс-цэнтра і сайта АДС. Сябра Партыі БНФ, сябра Сойму партыі. Пасьля з’езду 2009, займае востра крытычную пазыцыю адносна курсу цяперашнягя кіраўніцтва партыі. Каталік. Жанаты, мае дзяцей. +375296513237 [email protected] skype: freedrow
Фото:  
Последний вход: 03.08.14 18:12 
В друзьях у: нет
Друзья: нет