Пользователь: Аляксандар Краўцэвіч
Блог: Аляксандар Краўцэвіч
Нарадзіўся 13 верасня 1958 г. у вёсцы Лупачы Мастоўскага раёна на Гарадзеншчыне. Законьчыў Гарадзенскі тэхнікум фізічнай культуры (1976 г.), гістарычны факультэт Белдзяржуніверсітэту (1981 г.) аспірантуру Інстытута археалогіі АН СССР у Маскве (1984 г.). Доктар гістарычных навук (1999 г.), сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў (з 2005 г.) Займаецца гісторыяй Беларусі і Вялікага Княства Літоўскага 13 – 16 ст. Ад 1998 г. распачаў і працягвае рэдагаваць навуковы гістарычны і краязнаўчы часопіс “Гістарычны Альманах”. Жыве ў Гародні. Асноўныя працы: Майстар - наш продак. Мінск: Народная асвета, 1990. - 88 с. Гарады і замкі Беларускага Панямоння 14-18 стст.: Планіроўка, культурны слой. Мінск: Навука і тэхніка, 1991. - 171 с. Стары Мір. Мінск: Навука і тэхніка, 1993. - 85 с. (у сааўтарстве з Якшук Г.М.). Тэўтонскі ордэн ад Ерусаліма да Грунвальда. Мінск: Навука і тэхніка, 1993. - 46 с. Гродзенскі замак. Мінск: Юнацтва, 1993. - 47 с. Матэрыяльная культура Міра і Мірскага замка. Мінск: Навука і тэхніка, 1994. - 152 с. (у сааўтарстве з Здановіч Н.І., Трусавым А.А.) Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага. Мінск: Беларуская навука, 1998 - 208 с.; 2-e выданне. Жэшаў, 2000; польскае выданне: Powstanie Wielkiego Księstwa Litewskiego. Białystok, 2003. – 191 s.; трэцяе выданне: Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага. Беласток: Вышэйшая Школа Публічнай адміністрацыі ім. Станіслава Сташыца, 2008 – 196) Вялікі князь Вітаўт. Мінск: Юнацтва, 1998. - 48 с. Міндаўг-Mindauh: Пачатак гаспадарства: нарыс. Мінск: Мастацкая літаратура, 2005. – 163 с. іл. Рыцары і дойліды Гародні. Уроцлаў, 2009 – 105 с. іл. Белорусы: нация Пограничья. Вильнюс: ЕГУ, 2011. – 212 с. (у сааўтарстве з Токцем С., Смалянчуком А.)
Фото:  
Последний вход: 10.06.13 22:05 
В друзьях у: нет
Друзья: нет