Пользователь: Вінцук Вячорка
Блог: Вінцук Вячорка
Вінцук Вячорка — палітык, грамадзкі дзяяч, мовазнаўца. Нарадзіўся ў 1961 г. у Берасьці. Закончыў філялягічны факультэт БДУ, асьпірантуру Акадэміі навук. Выкладаў у Пэдагагічным унівэрсытэце ў Менску, Віленскім унівэрсытэце ды інш. Сузаснавальнік і выкладчык Беларускага гуманітарнага ліцэю (зачынены ўладамі). Намесьнік галоўнага рэдактара часопіса "Спадчына". Ініцыятар сучаснага ўпарадкаваньня клясычнага правапісу беларускае мовы (тарашкевіцы), аўтар навучальных праграмаў і кніг для школьнікаў і пэдагогаў. З 1979 г. у беларускім незалежніцкім антысавецкім руху. Адзін са стваральнікаў падпольнай "Групы Незалежнасьць" (1979-88), "Беларускай Майстроўні" (1980-84), "Талакі" (1985-88), удзельнічаў у выданьні самвыдавецкіх "Люстра Дзён" (1979-81), "Бурачка" (1985-1987). Сузаснавальнік першай агульнанацыянальнай непадпольнай беларускай арганізацыі "Канфэдэрацыя беларускіх суполак" (1987), Асамблеі дэмакратычных няўрадавых арганізацыяў Беларусі (1997), старшыня яе Рабочай групы (1999-2000). Сузаснавальнік Беларускага Народнага Фронту (1988). Старшыня БНФ "Адраджэньне" і Партыі БНФ (1999-2007). З 2011 г. сябра арганізацыйнага камітэту Беларускага Руху.
Фото:  
Последний вход: 26.07.12 23:44 
В друзьях у: нет
Друзья: нет