Пользователь: Алесь Бяляцкі
Блог: Алесь Бяляцкі
Алесь Бяляцкі нарадзіўся 25 верасня 1962 года ў Карэліі, куды ягоныя бацькі выехалі з Беларусі на заробкі. У 1964 годзе сям’я вярнулася на Радзіму, месцам жыхарства быў абраны Светлагорск. Скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта, аспірантуру Інстытута літаратуры Акадэміі навук БССР. У 1986 годзе быў адным са стваральнікаў, а потым – старшынёй Таварыства маладых літаратараў «Тутэйшыя» (1986-1989). У 1988 г. выступіў адным з заснавальнікаў таварыства «Мартыралог Беларусі», сябра аргкамітэта Беларускага народнага фронта «Адраджэньне». У 1990 годзе выступіў адным з арганізатараў Беларускай Каталіцкай Грамады. З 1989 па 1998 год – дырэктар Літаратурнага музея Максіма Багдановіча. У 1991-1995 гадах – дэпутат Мінскага гарадскога Савета. З 1996 года і па сённяшні дзень – старшыня Праваабарончага цэнтра “Вясна”, з 2007 года – віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH). За праваабарончую дзейнасць ўзнагароджаны Шведскай прэміяй імя Пера Ангера (2006), прэміяй Свабоды імя Андрэя Сахарава (2006, Нарвегія), Homo Homini (Чэхія, 2006), прэміяй Свабоды Атлантычнай Рады ЗША (2011), прэміяй Петры Келі фонда імя Генрыха Бёля (Германія, 2012), прэміяй імя Леха Валенсы (2012). Тройчы намінаваны на Нобелеўскую прэмію міру (2006, 2007, 2012). Муніцыпалітэт горада Генуя (Італія) у 2010 годзе надаў Алесю Бяляцкаму званне “ганаровы грамадзянін Генуі”, у 2012 годзе яму нададзены сан Ганаровага грамадзяніна Парыжу. Аўтар кніг “Літаратура і нацыя” (1991), “Прабежкі па беразе Жэнеўскага возера” (2006), “Асьвечаныя Беларушчынай” (2012). 4 жніўня 2011 года арыштаваны па абвінавачанні ва ўхіленнні ад уплаты падаткаў са сродкаў, якія паступалі на ягоны рахунак на праваабарончую дзейнасць, найперш – на аказанне дапамогі палітвязням і іх сем’ям. Рахунак быў адчынены на імя А. Бяляцкага пасля ліквідацыі Праваабарончага цэнтра “Вясна” як юрыдычнай асобы ў 2003 годзе. 24 лістапада 2011 года Алесь Бяляцкі быў асуджаны на чатыры з паловай гады пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Адбывае пакаранне ў калоніі №2 г. Бабруйску. Жанаты, мае сына.
Фото:  
Последний вход: 20.03.14 15:38 
В друзьях у: нет
Друзья: нет