ПАРАДА ПАЎЛУ СЕВЯРЫНЦУ

Для Паўла Севярынца СІЗА КДБ – як піянерлагер...Прыкра чытаць такія развагі аб катаваннях з боку Паўла Севярынца. Гэта не толькі бахвальства, але і сведчанне страху Паўла і таго факту, што да яго катаванні не прымянялі

Клерыкальны, гламурны палітык Павел Севярынец. Я распавяду некаторыя факты пра умовы ўтрымання на Акрэсціна часоў ранняга лукашызму – 1997г. Ужо тады ўмовы былі быдлячыя, ні бялізны, ні прагулак, кармілі праз дзень, замест лыжак – абрубкі, у камерах курылі нават вату, ля парашы- смярдзючыя бамжы, якія ср...лі ў гэтую парашу, што ўзвышалася на подыуме, і усім было відаць, а не толькі нюхаць пахі...У 11-й камеры з разлікам на 10 чалавек утрымлівалася аж 21. Спалі ўсе 15 сутак у тым, у чым прывялі (мяне ўратоўвала паліто- і за коўдру служыла, і не так балелі косці – спаць на дошках шчыльненька – добрая закалка на ноч, але 15 сутак – катаванне.). Каб павярнуцца на другі бок – трэба усім разам адначасова. Ну, як селядцы, раскладзеныя на дошкі! Начныя шмоны, пошукі заточак і цыгарэт, бярэдні двух псіхічных хворых, якіх потым на трэція суткі па нашых просьбах адправілі ў Навінкі... Каб я не галадаў і не "парыў" ногі холоднай вадой з -пад крана над парашай (для закалкі і павышэння імунітэту да ўзроўня бамжацкага) – то мусіць падхапіў бы такія інфекцыі і хваробы, што прывялі б да драўлянага касцюма. Не буду далей працягваць. І так бачу на фота, што Павал Севярынец паголены, халёны, у гарнітуры – якія там "пыткі- катаванні":? Мяне мая жонка 3 дні адмывала пасля 15-сутачнага Акрэсцінскага бамжатніку у сакавіку 1997года. І камерны смурод яшчэ тыдзень выветрываўся з арганізму. І гэта пасля 15 сутак! Што ж казаць пра тых, хто сядзеў болей! Хаця мушу ўдакладніць – першыя суткі, да 24гадзін ночы- я сядзеў у іншай камеры на 6 чалавек. Але апоўначы- лязг дзвярэй і гучны вокліч ахоўніка, што ўвашоў у камеру: "Знавец, с вещами на выход!" І так я патрапіў з "прыстойнай" камеры ў камеру-дымку. У ёй ад палення акуркаў і ваты стаяў дым, які усё засцілаў, бачнасць была блізкая да нуля, што святло ад лямпачкі Ільіча уверсе над дзвярыма быццам растварылася, утварыўшы дымку-імглу. Гэтая карціна дагэтуль перад вачыма, як і некаторыя вершыкі аднаго з сядзельцаў камеры, які з пафасам чытаў іх, паказваючы жэстамі на аб'екты і цешыў публіку. Ну хіба забудзеш, напрыклад, як гэны "паэт" дэкламаваў такія радкі: НА НЕБЕ МЕСЯЦ БЫЦЦАМ СРАКА (паказвае жэстам на лампачку Ільіча над дзвярыма, і пасля паўзы, разводзячы рукамі, указваючы на "курящих вату и бычки от сигарет" дэкламуе другі радок: ЗІЯЮЦЬ ЗОРКІ ДЗЕ_НІДЗЕ. Потым зноў паўза, і паказваючы на ванючага бамжа ля парашы, чытае трэці радок:ВУНЬ, У КУЦЕ, НАСРАЎ, САБАКА! (пры гэтым слова "насраў" дэкламуе з націскам, гучна, што той, бедалага, аж ускочыў ля парашы). І потым завяршальны радок гэтак пафасна-паэтычна, уздымаючы рукі ўгору: А ПАР ІДЗЕ, ІДЗЕ, ІДЗЕ... (пакзваючы на дым, што запаланіў усё паветра камеры). Уявіце ўсё гэта – весела і пакутліва адначасова, бо ўдыхаць мне, непалёнцаму, смурод ад ваты, бычкоў і бамжацкіх пахаў было асабліва цяжка, амаль невыносна... У бамжа былі праблемы са страўнікам, і ён кожныя дзве гадзіны страляў кулямётам над парашай. Добра, што ахоўнік праз дзень правёў дэзінсэкцыю яго смярдзючай вопраткі, яна стала смярдзець не меней, але структура араматаў нагадвала спаленую сметніцу, бо пражарка смярдзючага адзення забіла часткова клапой і вошаў, а бруд і пах сталі, так бы мовіць, больш жаркімі і вострымі. Паўлу Севярынцу гэта неведама. Таму і піянерлагер.

Быдлячыя ўмовы, забарона прагулак на вуліцу (і так 15 дзен), харчаванне фактычна праз дзень (я трымаў галадоўку – дык мне яно было па барабану, а іншым?), маральныя і іншыя здзекі падчас шмону – гэта КАТАВАННІ. Здаровы арганізм можа пазбегнуць страшных інфекцый і туберкулёзу ў такіх умовах толькі ў рэжыме галадання. Я гэта разумеў і мусіў галадаць. Я разумею Аўтуховіча і яго працяглыя галадоўкі, якія дапамаглі яму выжыць (бо ён жа не 15 сутак чаліцца). Я лічу Аўтуховіча і Скрабца героямі, Людзьмі з вялікай літары! Гэтаксама, як і Казуліна, Саннікава... І ніякім чынам не хацеў пакрыўдзіць Паўла Севярынца, але бахваліцца ўсё ж не варта. Я напачатку адсідкі абвясціў сухую галадоўку, але праз тры дні, калі ў жываце ўсе калола і склейвалася, быў чарговы шмон – шукалі заточкі і цыгарэты. І пад час шмону, калі нас вывелі ў калідор і пастроілі, ахоўнік, малады хлопец, трымаючы газету "СВАБОДА" у руках, абшукваючы мяне, ціха сказаў на вуха, што я са сваёй галадоўкай, тым больш сухой, хутка сканаю, і НІЧОГА НЕ ДАБ'ЮСЯ! І працытаваў Зянона, яго фразу, аб тым, што "ХВОРАЕ ГРАМАДСТВА ВЫБРАЛА ХВОРАГА ПРЭЗІДЭНТА". Той ахоўнік уратаваў маё жыццё. Ён астудзіў мой адчай сухой галадоўкі, вярнуў на зямлю, даў зразумець, што Лукашэнка не варты пазногця майго мізінца.Што мы ўсе апынуліся ў вялікай турме пад назовам лукашысцкая Беларусь. І вось мінула 14 гадоў – і мы па-ранейшаму у гэтай турме. Чаму так сталася, і што і як трэба рабіць – гэта ўжо іншая тэма. А Паўлу Севярынцу парада: не бахваліцца, казаць праўду, не крывіць душой. Тады будзе і Божае блаславенне ўсёй жыццёвай дзейнасці і творчасці Паўла Севярынца як грамадскага і культурнага дзеяча сучаснай Беларусі – краіны з грамадствам, якое пакутліва пазбаўляецца ад хваробы лукашызму. Здаецца, прышчэпка ад дыктатуры атрымана, трэба канчаткова пераадолець яе наступствы.

17.05.11 6:05



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Павел Знавец