АДКАЗ КАСТУСЮ СЕВЯРЫНЦУ

Шаноўны бацька Паўла Севярынца! Вашы зняважлівыя кпіны, недакладнасці і недарэчнасці ў мой адрас у адказ на парады Вашаму шаноўнаму сыну Паўлу выглядаюць дзіўна. Спачатку я не хацеў рэагаваць, але мушу. Дзеля абвяржэння Вашых беспадстаўных сцвярджэнняў, а таксама каб чытачы сайту, Ваш шаноўны і вельмі мною паважаны сын Павел і Вы як яго бацька паспрабавалі зразумець маю думку.

Рэлігія як духоўны паратунак.

Ва умовах амаль таталітарнага рэжыму супрацьстаяць дыктатуры, нічым не ахвяруючы – немагчыма. Вы мяне назвалі " одноразовым 15-ти-суточником Окрестина", што не адпавядае рэчаіснасці. Я не лічыў, колькі сутак адсядзеў на Акрэсціна за гады лукашызму, але пэўна сцвярджаю, што лукашысцкая судовая машына ў 1997годзе адносінах да мяне паставіла абсалютны рэкорд па колькасці прысудаў за год, які наўрадці будзе пераўзыйдзены. Толькі за сакавік-красавік 1997г. з таго, што вядома, я быў асуджаны 13 разоў. Мяне судзілі вочна і завочна, вынеслі прысуды за кожны мітынг і пікет апазіцыі, што адбываліся ў 1996годзе. Нават за тыя, у якіх я не ўдзельнічаў. Таксама за некаторыя мітынгі, заблытаўшыся, выносілі прысуды паўторна (гэтак было ў судзе Савецкага раёна г.Мінска). Тады, пасля дзяржаўнага перавароту, Лукашэнка перш за ўсё прыняўся ламаць праз калена суддзяў, а курыраваў справу В.Шэйман. У адной з дакладных запісак на імя Лукашэнкі (копію яе я чытаў асабіста), узгадваліся многія прозвішчы не толькі апанентаў рэжыму, якіх асуджалі, а кантроль за выкананнем з боку Пракуратуры быў слабым, але і пералічваліся прозвішчы суддзяў, якія "недобрасумленна" выконвалі свае абавязкі. Шмат чаго можна прыгадаць. Але адзначу галоўнае: судовая сістэма была знішчана на карню. Некаторыя з добрасумленных суддзяў эмігравалі, нехта сышоў ў адвакатуру, у бізнес і г.д. Многія прыстасаваліся і зараз іграюць на лёсах людзей, што супрацьстаяць рэжыму, а самі баяцца ўласнага ценю.

Быдлячыя ўмовы ўтрымання адміністратыўна-асуджаных напрыкацы 90-х гадоў і зараз- розныя. Тады на Акрэсціна яшчэ віселі інструкцыі сталінскіх часоў. Цяпер нашмат лепей, чым было тады. Крыўда на мяне за прыведзены "вясёлы і пошлы" эпізод акрэсцінскага быту адміністратыўна асуджаных мне не зразумелая, і паралелі з чытаннем Бібліі ў тых умовах – недарэчныя. Ну як можна чытаць Біблію, калі ў задымленай камеры пад час чытання тых вершыкаў немагчыма было не толькі дыхаць, але і бычыць літары ў кніжцы. Дый кніжкі для перадач былі забароненыя, апроч мяккага пераплёту, гэтаксама як і прагулкі "адміністратыўнікам" былі "не положены". Пра харчаванне фактычна праз дзень (!) я ўжо казаў... Ды не аб гэтым хачу Вам паведаць. А аб тым, што выглядаць паголеным, чыстым, калі ўмовы ўтрымання быдлячыя (скотские по-русски, пра бамжоў не буду паўтарацца) – НЕМАГЧЫМА! І Ваша кпіна ў мой адрас на гэты конт – проста знявага. А пасаж "НЕ ДОЖДЕТЕСЬ!" проста не дарэчны і сведчыць, што ўмовы утрымання Паўла ўжо далека не тыя, што тады былі для "адміністратыўнікаў". На "Валадарцы" па сведчанням тых, хто мяне атачаў, умовы былі лепшыя, але сядзець там не 15 сутак, вядома... Але і зноў жа не аб гэтым.

А аб тым, што трапляючы ў экстрэмальную сітуацыю, кожны чалавек дзейнічае па-рознаму. Нехта спрабуе шукаць выйсце, паратунак, нехта ламаецца, аддаецца на волю абставін. А нехта (я ў іх ліку) спадзяецца на лепшае, рыхтуючыся да горшага. Павел Севярынец знайшоў духоўны паратунак у рэлігіі, веры ў Хрыста. Я з Вашай падачы аказаўся атэістам. А гэта не так. Я веруючы чалавек. І маё разуменне ВЕРЫ супадае з разуменнем і духоўнымі пошукамі Льва Талстога. Каб лепей мяне зразумець, прывяду цытату з "Исповеди" Льва Талстога: "Если человек не видит и не понимает всю призрачность КОНЕЧНОГО – он верит это КОНЕЧНОЕ. Если же он видит и понимает всю призрачность конечного, он должен верить в БЕСКОНЕЧНОЕ. БЕЗ ВЕРЫ ЖИТЬ НЕЛЬЗЯ!" Мне падаецца, што Ваш сын, знайшоўшы духоўны паратунак у веры ў Хрыста, давёў сябе ў пытанні веры амаль да фанатызму. І гэта пачало адбівацца на яго грамадзка-палітычнай дзейнасці і паводзінах. З Паўлам стала немагчыма размаўляць, прыводзіць аргументы, бо праўды ён пад час НЕ ХОЧА СЛУХАЦЬ. Я аб тым, што БХД і кандыдат Віталь Рымашэўскі (як і іншыя "кандыдаты-мастакі) не сабралі прынамсі, паловы патрэбнай колькасці подпісаў, садзейнічалі гэтым масавым падманам таму крываваму балагану, якім закончыліся "выбары". На хлусні, ды такога маштабу, ды з хрысціянскімі ідэаламі нельга ісці да ўлады. Я размаўляў з некаторымі актывістамі БХД на гэты конт, з Паўлам спрабаваў размаўляць – але ён нават слухаць не хацеў!. Я прасіў сябра Мінскаў гарадзкой камісіі А.Сігаева можа хіба "выкрасці" стосік падпісных лістоў для праверкі за Рымашэўскага і іншых ліпавых кандыдатаў. Дзе там! А за кандыдата ад БХД толькі па Мінску здалі каля 50тысяч (!) подпісаў!. Які падман! Ды Павел Севярынец сам мне казаў прыкладна за тыдзень да сканчэння збору подпісаў на пікеце ў падземным пераходзе па шляху на "Камароўку", што за Рымашэўскага па Мінску сабрана 12 тысяч. А актывіст БХД, што калі -некалі па 2-3 гадзіны стаяў побач са мной расказваў байкі, што ў рэгіёнах за кандыдата ад БХД масава падпісваюцца, у Кобрыне абышлі ўсе кватэры, сабралі ці то 10, ці то 20 тысяч і г.д. Ну нельга хлусіць маштабамі Ярмошынай. Магчыма па Мінску і было тады 12 тысяч за кандыдата ад БХД, але сабраць ўтрая болей за астатнія дні, калі амаль ўсе смелыя і жадаючыя грамадзяне падпісаліся – гэта п-за межамі фантастыкі!. А ксеракапіраваць ды перапісваць падпісныя лісты з тых копій, што захаваліся з мінулых палітычных кампаній – тут шмат розуму не трэба. Шаноўны спадар Кастусь! Каб гаворка ішла аб невялічкіх маштабах хлусні, я б гэтую тэму не кранаў. Але тут, прабачце, і маштабы, і высакародныя ідэі БХД, і постаць, і гонар Паўла Севярынца... У мяне не падымецца рука падрабіць нават адзін подпіс, тым болей, калі чалавек аб гэтым не ведае і не просіць. А здаваць дзесяткі тысяч падпісной туфты дзеля раскруткі брэнда БХД – гэта вельмі сумнеўны метад у палітыцы. Ён абернецца бумерангам і падарве давер да светлых ідэалаў БХД. Тут я бачу або цынізм Паўла, або рэлігійны фанатызм. І тое, і другое кепска. І не пасуе да палітыка Паўла Севярынца, які быў і застаецца для мяне ўзорам сапраўднага, шчырага Беларуса, які сапраўды церпіць зараз за свае перакананні, за сваю беларускасць. Патрэбна сумленнасць у палітыцы, асабліва ў пост-лукашысцкай Беларусі. Бо той маштабны падман, аб якім я згадаў вышэй, калі яго хаваць зараз -не пойдзе на карысць у будучым. Я перакананы, што не ліў і не лью зараз ваду на мельцу лукашысцкага рэжыму. Туды няма чаго ліць. Ён і так прагніў насрозь з-за сваёў 17-гадовай хлусні, цынізму і жорсткасці. Мне "да лямпачкі" любы піяр, як і абвінавачванні ў ім. Проста хацелася, каб мяне правільна зразумеў і бацька Паўла, атэіст, як разумею, па светапогляду, і сам Павел, які знайшоў духоўнае суцяшэнне ў веры Хрыстовай.
24.05.11 2:49



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Павел Знавец