Пра габрэяў, жыдоў і Халакост

Заявы і паводзіны ізраільскага амбасадара ў Беларусі Іосіфа Шагала спарадзілі дыскусіі, якія тычацца габрэяў(жыдоў), суадносін паміж ужываннем гэтых слоў у беларускай мове і г.д. Чытачы на форумах таксама пытаюцца пра маё асабістае стаўленне да з’явы, што атрымала найменне ХАЛАКОСТ. Сцісла, наколькі гэта магчыма, паспрабую выкласці сваё бачанне і  пазіцыю па гэтым пытанні.


Аб габрэях і жыдах.


У беларускай літаратурнай і гутарковай мове абодва тэрміны аднолькава ўжываюцца. І ніводзін з іх ніколі не меў негатыўнага сэнсу ці падтэксту. Калі  ўзяць творы, напрыклад, Францішка Багушэвіча, то там спрэс ужываецца тэрмін “жыд”. Большасць сучасных аўтараў схіляецца да ўжывання тэрміна “габрэй”( мабыць з пачуцця так бы мовіць, такту, бо некаторыя прадстаўнікі габрэйскай нацыі крыўдуюць за тое, што іх беларусы называюць “жыдамі”, але ж так было спрадвеку, і раней, да камуна-савецкага эксперыменту такіх крыўдаў практычна не было).


Прафесар БДУ Язэп Юхо(вечны яму спакой, адзін з найлепшых гісторыкаў, якога я ведаў), калісьці, напачатку 90-х гадоў 20-га стагоддзя казаў нам, студэнтам, што жыдамі на Беларусі спрадвеку называлі ўсіх габрэяў, семітаў. Яно сугучна слову жыць і мае станоўчы сэнс і гучанне. І прыводзіў прыклад беларускага палескага мястэчка( цяпер горад, раённы цэнтр на Гомельшчыне) Жыдкавічы, назва якога зараз пішацца праз "т". Мой сябра студэнцкіх часоў Рыгор Жыдкоў, які напалову ці на чвэрць -- прадстаўнік габрэйскага народа,  прынцыпова не змяніў  у прозвішчы “д” на “т”, бо быў і, мяркую, ёсць нацыянальна свядомым грамадзянінам Беларусі. І добра ведае гісторыю і моўна-культурныя традыцыі беларускага народа( не блытаць з расійскім народам).


Антыжыдоўскія настроі, перыядычныя пагромы практыкаваліся на прасторах  былой Расійскай імперыі. Гэтаму найперш садзейнічаў і працягвае садзейнічаць біблейскі міф пра прадажнасць Юды. На самой справе Юда не мог прадаць Езуса Хрыста, бо быў яго любімым вучнем. Юда ўвасабляў сабой прыклад бездакорнага служэння Богу. А паколькі Хрыстос --сын Божы, то ён, Хрыстос, усё ведаў наперад і папрасіў Юду, каб той выдаў яго, а для бачнасці быццам бы здрады 30 срэбнікаў ад зямных ўладаў атрымаў. Такое даручэнне Хрыста( прагэта не ўзгадваюць) яго любімы вучань, як вядома, выканаў. 30 срэбнікаў за гэта атрымаў, а Хрыстос пайшоў на Галгофу і праз зямныя пакуты і ўвасрэшанне( бо ён жа – сын Божы) ўзяў на сябе місію ратаваць чалавецтва ад парокаў і пагібелі. Такі, калі вельмі коратка, асноўны сэнс хрысціянскай філасофіі, які выкладзены ў пяці асноўных евангеллях, напісанных  з ласкі Боскай апосталамі, вучнямі і паслядоўнікамі Хрыста.

Але чамусьці  5-е евангелле – евангелле ад Юды,  царкоўныя ўлады хаваюць ад вернікаў і тых, хто  спрабуе вывучаць храсціянскую філасофію і хрысціянскі светапогляд. Не буду кранаць Ветхі( стары) Запавет – там суцэльны фільм жахаў. А Новы Запавет павінен змяшчаць пяць знойдзеных евангелляў, уключна Евангелле ад Юды. Бо ў сучасным, абрэзаным выглядзе хрысціянскае вучэнне пазбаўлена логікі.


Мяне немагчыма пераканаць у тым, што Хрыстос як богачалавек мог свядома аддаць на вечную людскую ганьбу і паслаць на быццам бы  здраду( а  пра гэту   быццам бы "здраду" і яе наступствы для  Юды  Хрыстос  як богачалавек, вядома ж, ведаў)  свайго любімага вучня Юду.  Губляецца ўсялякая логіка і боскаць самога Езуса Хрыста. Таму трэба вывучаць 5-е знойдзенае Евангелле ад Юды. А не хаваць яго ад людзей. Яно сур'ёзна падкарэктуе хрысціянскую філасофію. А гэтага, пэўна, і баяцца царкоўныя іерархі… Я не магу адназначна сказаць , што я хрысціянін, але я і не атэіст. Я жыву з верай у Бога, у стваральніка і “валадара Сусвету,  вялікіх сонцаў і сэрц малых”( цытата з Наталлі Арсеньевай), з  верай у лепшае, у бясконцасць. Бо без ВЕРЫ жыць нельга. Але гэта асобная тэма.

Неяк у допісе да сябра Аляксея Шыдлоўскага, які зараз у Чэхіі( а ён адзін з першых  беларускіх палітвязняў – менавіта яму і Вадзіму Лабковічу наш пясняр, народны паэт Рыгор Барадулін прысвяціў верш) я напісаў: " Мы тут з лукашызмам быццам змагаемся, але усё ад нас не залежыць, як некаторыя спрабуюць казаць. Ад вышэйшых сілаў залежыць, ад усіх фактараў”. Цытую  гэта не як спробу нейкага апраўдання, фаталізму і наканавання жыць надалей пры лукашызме. Але як пасыл дзейнічаць кожнаму сумленнаму  грамадзяніну Беларусі ў згодзе са сваім сумленнем, рабіць тое, што ён можа на сваім месцы, маліцца ў храмах  або  дома, ці медытаваць або ў думках выказваць просьбу з малітвы  “Ойча наш” аб тым, каб збавіць нас “ад Злога( або Лукавага, што тое  ж самае). Малітвы і думкі  -- рэчы матэрыяльныя. Яны імкліва набліжаюць час сканчэння перш за ўсё маральна-духоўнай тыраніі, у якой перабывае беларускі народ ужо больш за чвэрць стагоддзя..

Аб Халакосце.

Маё стаўленне да гэтай з’явы, што мела месца ў  гісторыі,  перш за ўсё грунтуецца на тым, што такога не павінна болей паўтарыцца. А таму  ніякага цярпення і лагоднага стаўлення да дыктатур і дыктатараў з боку дэмакратычных дзяржаў быць не павінна.

Спрэчкі ў гістарычным кантэксце могуць ісці толькі аб тым, наколькі гэтая з’ява была габрэйскай і тычылася выключна габрэяў(жыдоў). Згодна нюрнбергскім актам 1935 г. гітлераўскай Германіі знішчэнню падлягалі не толькі габрэі, але і цыгане, і прадстаўнікі сэксуальных меншасцяў. І ў канцлагерах, газавых камерах, гетта знішчаліся ў тым ліку  і іншыя людзі. Але прадстаўнікоў габрэйскай(жыдоўскай) нацыі было знішчана нашмат болей. Таму  Халакост як гістарычная  жахлівая з’ява  тычыцца прадстаўнікоў габрэйскага народа і іншых прадстаўнікоў чалавечага роду. Так будзе найбольш дакладна.

Аб рэакцыі Ізраілю на выхадкі амбасадара І.Шагала


Выказванні ізраільскага амбасадара І.Шагала на адрас беларускіх палітзняволеных і яго неаднаразовыя рэверансы ў бок  нашага дыктатара, як і спасылкі на яго дыктатарскія законы ёсць дыскрэдытацыяй дзяржавы Ізраіль. Гэта клінічны выпадак. Мяркую, што  ў рэшце рэшт рэакцыя Ізраілю на выхадкі І.Шагала  будзе самай жорсткай.

А пакуль што млявая рэакцыя кіраўніцтва Ізраілю на такія недапушчальныя выхадкі свайго амбасадара спрыяе антыгабрэйскім настроям. А гэтага нельга дапускаць. Таму  патрэбна з боку  габрэйскай і беларускай грамадскасці ўсяляк байкатаваць гэтакіх “шагалаў” і іх прыхільнікаў кшталту Авігдора Лібермана і патрабаваць іх адклікання і пазбаўлення ўсіх дыпламатычных і ўладных статусаў. Толькі так дзяржава Ізраіль можа захаваць свой аўтарытэт сярод дэмакратычных дзяржаваў і іх народаў.

Дарэчы, мае асабістыя сімпатыі заўсёды былі на баку Ізраілю ў яго векавым канфлікце з Арганізацыяй вызвалення Палестыны. Цяжка дакладна патлумачыць, чаму, але мусіць з-за падобнага цяжкога гістарычнага лёсу габрэйскага і беларускага народаў.

17.02.14 5:14



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Павел Знавец