Лукашэнка ўжо баіцца выступаць на мове

Мэтай гэтага артыкула не ёсць каментаванне чарговага паслання А. Лукашэнкі свайму кішэннаму “парламенту”. Каментаваць яго чарговае бла-бла-бла  будзе занадта вялікім гонарам для беларускага правіцеля ад аўтара гэтых радкоў. Як юрыст  і спецыяліст у галіне міжнароднага права я ніколі без крайняй патрэбы не ўжываў слова  “прэзідэнт” у адносінах да Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі. І адначасова тлумачыў, чаму, заўжды захоўваючы юрыдычную дакладнасць і карэктнасць фармулёвак. Але гаворка  сёння пойдзе не аб тым.   Пагаворым і паспрабуем зразумець, чаму за дваццаць(!!!) гадоў кіравання Лукашэнка так і не стаў карыстацца мовай свайго народа. Народа, які калісьці ў далёкім 1994-м абраў яго на вышэйшую службовую пасаду ў дзяржаве  - пасаду Прэзідэнта краіны. На жаль, не ацаніў Лукашэнка гэты народны давер. Не дапамаглі яго перавыхаванню і тыя палітыкі—“маладыя ваўкі”, якія прывялі яго да ўлады. Хаця, памятаецца, у першыя гады прэзідэнцтва знакавыя выступы Лукашэнкі былі на беларускай мове. І  тады яшчэ ў некаторых было нейкае спадзяванне, што вось-вось Лукашэнка вывучыць мову ўласнага народа, і беларуская мова стане і яго мовай – рабочай  мовай Прэзідэнта Беларускай дзяржавы. Але гэтага не адбылося па розных прычынах.   Сярод гэтых прычын, на мой погляд, трэба выдзеліць дзве асноўныя. Першая – гэта глыбокая крыўда на апазіцыю Беларускага народнага фронта ў Вярхоўным Савеце 12-га склікання і асабіста на яе лідэра—Зянона Пазнняка.  Як вядома, Аляксандр Лукашэнка ўсяляк імкнуўся ўзначаліць апазіцыю БНФ у тым Вярхоўным Савеце. Нягледзячы на тое, што не меў дастатковага аўтарытэту, не мог выступаць па-беларуску, ды й увогуле выглядаў у вачах дэпутатаў неяк пацешна. А ўсе памкненні і намаганні дырэктара саўгаса “Гарадзец” са шклоўшчыны і адначасова дэпутата Вярхоўнага Савета 12-га склікання Аляксандра Лукашэнкі ўзначаліць апазіцыю БНФ у парламенце былі неяк спынены фразай Зянона Пазняка: “Не чапайце гэтага юродзівага!” ( Пра гэты выпадак мне калісьці распавёў былы  дэпутат таго парламента Лявон Дзейка).   Прымаючы да ўвагі злапамяцтва і помслівасць як рысы характару А.Лукашэнкі няцяжка зрабіць лагічную выснову, што грэблівае, амаль ненавіснае стаўленне Аляксандра Лукашэнкі да БНФ і да беларускай мовы як “мовы БНФ” бярэ свой  пачатак  недзе з тых пост-перабудовачных часоў пачатку 90-х  гадоў  ХХ стагоддзя. Пад час адной з гутарак Віктар Ганчар прыводзіў мне прыклад, што напачатку, здавалася б, удалося пераканаць Лукашэнку ў неабходнасці карыстацца мовай свайго народа, каб, як выказаўся Ганчар, “не позориться перед миром”. І  ўрачыты выступ А.Лукашэнкі на Дзень незалежнасці 27 ліпеня  1994г. (і некаторыя пазнейшыя выступы) прагучалі на добрай беларускай мове, хоць з паперкі. Але на гэтым усё і скончылася.   І вось тут, як мне  падаецца, неабходна выдзеліць другую прычыну грэблівага стаўлення А.Лукашэнкі да беларускай мовы. Яна крыецца ў савецкім выхаванні Лукашэнкі, вясковага хлопца, які размаўляў на "калгаснай” мове, трасянцы. І  вось гэтае імкненне  “пазбавіцца калгаснасці” падчас навучання ў горадзе Магілёве, службы ў войску і на ўсіх далейшых пасадах згуляла з Аляксандрам Лукашэнкам вельмі злы жарт. І падобна на тое, што вось гэты другі чыннік, што дыктуе грэблівае стаўленне да мовы свайго народа, згуляе вырашальную ролю ў  далейшым трагічным палітычным і жыццёвым лёсе Аляксандра Лукашэнкі. Тое, што Аляксандра Лукашэнку чакае трагічны жыццёвы, палітычны, і, што бясспрэчна, гістарычны лёс – у гэтым у мяне няма ніякага сумневу. Колькі чакаць?—запытаецеся вы.  Адкажу банальна: гэта ведае Бог, але гэта можа здарыцца ў любы момант.   Цяпер, калі на фоне расійскай экспансіі ва Украіне выяўляецца, што Беларусь – квазі-дзяржава, а фактычна—расійскі пратэктарат, падаецца, што А.Лукашэнка не толькі не можа, але ўжо і баіцца карыстацца беларускай мовай.
Бо гэта ўжо можа выклікаць яго неадкладнае зліцце  Крамлём “ва утыль”. Ён, як раб Крамля, ужо нават у гэтым, здавалася б, неад’емным праве чалавека карыстацца мовай свайго народа, не адчувае сябе самастойным. Ня кажучы ўжо аб тым, каб прымаць будзь-якія самастойныя рашэнні без узгаднення з Масквой. І толькі ў такім стане ён патрэбны Пуціну і яго хаўруснікам. І абсалютна мае рацыю расійскі палітык-дысідэнт Валерыя Навадворская і некаторыя расійскія журналісты ( Г.Пасько і інш.), якія сцвярджаюць, што толькі такі Лукашэнка, г.зн. раб Крамля, “не будет снят Кремлём с довольствия».  .
22.04.14 13:58



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Павел Знавец