Пад знакам Украіны

На сядзібе беларускага  грамадскага  дзеяча і паэта Яна Грыба адбылася чарговая ўрачыстая  імпрэза, прысвечаная 500-годдзю Аршанскай бітвы. На імпрэзе  ў  якасці  ганаровых гасцей прысутнічалі паэты Уладзімір Някляеў і Уладзімір Арлоў, кінарэжысёр-дакументаліст Віктар Дашук, мастак Мікола Купава. У гэты час, калі ў нашай суседцы Украіны фактычна ідзе неабвешчаная вайна,  імпрэза прайшла, так бы мовіць, пад знакам Украіны.


Менавіта ва Украіне зараз вырашаецца і лёс Беларусі. Ад хады украінскіх падзеяў таксама шмат у чым залежыць і лёс Еўропы. Удзельнікі імпрэзы выказалі падтрымку украінскаму народу ў яго барацьбе за свабоду,  за адстойванне ўласнай  годнасці, тэрытарыяльнай  цэласнасці краіны.  Аўтар гэтых радкоў разам з бардам  Алесем Галічам выканаў гімн Ураіны. Таксама прагучалі песні духоўна-патрыятычнага і лірычнага зместу.

Такім імпрэзам, якія кожны раз прысвячаюцца знакавым падзеям, юбілеям слаўных сыноў Беларусі і гістарычных падзеяў і якія  двойчы ў год  збіраюць сяброў -- рупліўцаў беларускай справы, хутка споўніцца чвэрць стагоддзя. Шчырая падзяка гаспадару сядзібы -- Яну Грыбу. У сядзібе Яна Грыба  заўжды жыве  беларускі дух.  Над сядзібай заўжды лунае нацыянальны гістарычны бела-чырвона -белы сцяг Беларусі, а таксама палатно-партрэт з выявай нашага змагара за вольную Беларусь Кастуся Каліноўскага.

23.06.14 0:01



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Павел Знавец