Маё шанаванне Алегу Трусаву.

Грамадскі і палітычны дзеяч, навуковец і асветнік, Старшыня Таварыства Беларускай Мовы імя Францішка Скарыны  спадар  Алег Трусаў  адзначыў чарговы юбілей свайго жыцця.

 

Спадару  Алегу  зычу  найперш.,  здароўя. І забыць пра лічбу пражытых гадоў, бо асабіста  прытрымліваюся негалоснай балцкай традыцыі не адзначаць народзіны пасля 30-ці, а  хіба што толькі імянны.  Бо не бачу  асаблівай радасці ў тым, што яшчэ на год стаў бліжэй да вечнасці.  Прашу прабачыць мяне  ўсіх, хто прытрымліваецца іншых традыцый, поглядаў і падыходаў да святкавання   ўласных дзён народзінаў.

 

 І яшчэ.  Каб кожны год дрэва сяброў і паплечнікаў спадара Алега не губляла сваіх галінак, што, на жаль спрэс і ўсюды здараецца з кожным чалавекам. І каб яго жыццёвы аптымізм ніколі яго не пакідаў, нават у самыя цяжкія хвіліны. Спадар Алег  ў  1995-м  на апошніх адносна дэмакратычных выбарах у Вярхоўны Савет 13-га склікання настаяў на тым, што маю кандыдатуру  партыя БСДГ, якую ён тады  ўзначальваў, ні ў якім  разе  не здыме ні на карысць кандыдата  ад партыі БНФ, ні ад  Сялянскай партыі (яе ўзначальваў  цяпер ужо нябожчык ЯўгенЛугін). І такім чынам  для мяне адчыніўся шлях у вялікую палітыку.

 

 На жаль, літаральна праз год у Беларусі  адбыўся дзяржаўны пераварот пад выглядам сумнавядомага  “рэферэндуму”. У краіне ўсталявалася дыктатура і культ асобы Аляксандра Лукашэнкі, які, манапалізаваўшы СМІ, зрабіў сябе Адзіным і нязменным палітыкам. Іншыя палітыкі, як і само палітычнае жыццё на Беларусі, былі, так бы мовіць, або знішчаныя, або загнаныя ў рэзервацыю, дзе і знаходзяцца дагэтуль.

 

Нягледзячы на ўсе цяжкасці і складанасці жыцця, спадар Алег  Трусаў  працягнуў рабіць надзвычай важную справу ў імя Адраджэння Беларусі і МОВЫ яе народа.  Спадар Алег ужо ўпісаў залатымі літарамі сваё імя ў старонкі найноўшай гісторыі Беларусі. І наша задача -- зберагчы Беларусь і яе галоўны скарб -- МОВУ.  Бо гістарычныя нацыянальныя сімвалы Беларусі – бела-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня” вернуцца адразу  пасля сыходу Лукашэнкію. А  МОВУ, каб яна загучала паўсюль, як зараз гучыць расійская,  прыйдзецца адраджаць доўгія гады, нават дзесяцігоддзі. І тое, што зрабіў і працягвае рабіць зараз сп.Алег  Трусаў і ТБМ, па-сапраўднаму ацэняць толькі нашчадкі.

.
07.08.14 13:27



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Павел Знавец