Міхалу Жызьнеўскаму

Верш  пад такім назовам прэзентаваў на  ўрачыстай імпрэзе, прысвечанай 500-м угодкам Аршанскай бітвы вядомы грамадскі дзеяч і паэт Ян Грыб. Верш прысвечаны беларускаму Герою з украінскай Нябеснай Сотні Міхалу Жызьнеўскаму.  Міхал Жызьнеўскі  загінуў ад снайперскай кулі  на Майдане Незалежнасці ў Кіеве, дзе дняваў і начаваў з самага пачатку падзеяў, што ўвойдуць у гісторыю як  Украінская рэвалюцыя Годнасці.

 

Не хоча душа ўспрыймаці парога…

Наш родны Міхалка, ты – гонар Літвы,

І гэтае права ты маеш прад Богам.

Хай прыме цябе Ён у храм свой сьвяты

 

Як люд Украіны паўстаў за свабоду,

Паклікала сэрца цябе ў іх шыхты,

І мужнасьць тваю ад ліцьвінскага роду

Майдана ўсяго шанавалі браты.

 

Ты першым упаў ад маскальскае кулі.

(Хай цешыцца ўся Залатая Арда).

А голас Майдана ўсім сьветам пачулі,

І скаланулася ў жаху брыда!

 

Хай Там цябе стрэне Тадэвуш Касьцюшка,

Ты жыцьмеш у народзе, як песьня свая.

Ты ў  Сотні Нябеснай, як весьняя птушка…

…А  я ўсё шкадую, што гэта не я…

    

  Ян Грыб,

  травень 2014

.
25.09.14 2:13



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Павел Знавец