Таварыш Генерал.

Нечакана пайшоў у лепшы свет мой таварыш па партыі, Генерал Валерый Фралоў. Адчуваю маральную патрэбу сказаць некалькі слоў, каб не пакінуць ні ў яго адыходзячай душы, ні ў сябе ўнутры  нейкі асадак.

Валерый Дзмітрыевіч быў адным з нямногіх асоб, хто амаль не меў ворагаў па жыцці. Ён амаль  усіх лічыў ці  сябрамі, ці, прасцей кажучы, “карэшамі”. Такімі для яго былі і Аслан Масхадаў, і Аляксандр Лебедзь, і… Пералік будзе доўгім, а імёны ў ім—супрацьлеглыя як па светапоглядах і палітычнай ангажаванасці, так і па сваіх маральных якасцях. Генерал Фралоў лічыў сябе прарасійскім палітыкам на Беларусі. Але адначасова і беларускім. І падчас шчырых размоваў дакараў сябе, што не ўдалося пакуль авалодаць дасканала мовай беларусаў. Таму ён не мог успрымацца ў Маскве як свой, як прадстаўнік іх “рускага міру”.  А тут, на Беларусі, многія з яго ініцыятываў і дзеянняў успрымаліся пацешна., у тым ліку і яго намер зноў пайсці ў прэзідэнты.  І ў тым ліку і з майго боку.   Я таксама раіў генералу не гуляць у выбары ва ўмовах пачварнага рэжыму, калі ні выбараў няма, ні мінімальных гарантыяў далейшай бяспекі. Раіў яму паберагчы здароўе, бо колькі ж таго жыцця… Але  Генерал хацеў не дажываць, а жыць і перажыць Лукашэнку, пабачыць і адчуць перамены.  Адчувалася, што ён унутранна задыхаўся ад нашага балотнага застою як у палітыцы, так і ва ўсіх астатніх сферах жыцця. Ды не лёс быў, відаць, дажыць Генералу  з  вялікай літары  да пераменаў на Беларусі. Генералу Валерыю Фралову, які шчыра спрабаваў зразумець беларускую палітыку ў  спецыфічных умовах, якія называюць лукашызмам.   Таврыш Генерал! Вы запрашалі нас да сябе ў госці як на партыйныя пасяджэнні, так і на келіх моцнага напою. І таксама ў сваю былую  добрую лазню, каб у  нефармальнай абстаноўцы абмеркаваць, што рабіць далей, каб неяк рухацца наперад. Можа, калі што было й не так успрынята ці пачута –  то прашу прабачэння. Мне падаецца, што ніхто з сяброў БСДП (Грамада), у шэрагах якой Вы  былі і засталіся да апошніх хвілін свайго жыцця,  ніколі не меў да Вас нейкіх непрыязных пачуццяў.

Бывайце, таварыш Генерал. Хай беларуская  зямля Вам  будзе пухам!.
10.11.14 19:06



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Павел Знавец