“Жалкий лепет оправданья”

Шчыра кажу: чакаў  нейкіх зразумелых аргументаў ад кіраўніцтва БНФ наконт іхняй пазіцыі па падтрымцы фейкавай кандыдаткі Таццяны Караткевіч. Ды прачытаўшы пазіцыю-заклік лідэра БНФ Аляксея Янукевіча,  на розум прыйшла бессмяротная фраза  М.Ю. Лермантава з  паэмы “ Смерть поэта”.

 

Нічога Аляксей Янукевіч у якасці бяссрэчных аргументаў на карысць фейкавага ўдзелу ў выбарах Лукашэхнкі не прывёў. Бо такіх аргументаў проста няма. Не лічыць жа важкім аргументам тое, што ўлады дазволілі пікеты з выкарыстаннем нацыянальнай сімволікі.  Лукашэнку гэта зараз  выгодна, ён дэманструе Маскве, што нашыя нацыяналісты цалкам пад кантролем. Пад каўпаком.   Дый нацыянальныя бела-чырвона-белыя сцягі ніколі афіцыйна не забараняліся, выкарыстоўваліся на ўсіх акцыях апазіцыі. Так што гэты  “аргумент” прыцягнуты за вушы. Ну а ўсё астатняе, выказанае сп. Янукевічам, прынамсі, гучыць дзіўна.   Хіба сп. Янукевіч не ведае , хто і што стаіць за фейкавай кандыдаткай Караткевіч? Ведае. Дый мой папярэдні артыкул  Чем ниже лизнёшь – тем выше поднимешься», мяркую, лідар БНФ чытаў.  І ведае, як сённяшняе атачэнне сп.Караткевіч  літаральна ”з’ела” Някляева і працягвае яго бэсціць. Таму не буду далей будаваць здагадкі.  А выкажу сваё меркаванне, якое, лічу , блізкім  да ісціны.   На маю думку, сапраўдным матывам падтрымкі партыяй БНФ фейкавай фігуры спадарыні Караткевіч з’яўляецца матэрыяльна-фінансавы бок. Ён зараз, на фоне крызісу  ва ўсім( у тым ліку і ў тым, што лічылася прынцыповасцю і  маральнасцю ў палітыцы і ў жыцці), выходзіць на першы план. Звычайна такая жыццёвая пазіцыя і падобныя жыццёвыя арыентыры і прыярытэты характэрныя для многіх прадстаўнікоў “канторы Д’ябла”.  Многія з супрацоўнікаў  “канторы” пайшлі туды на працу з-за матэрыяльных выгодаў. І для іх з прыходам да ўлады Лукашэнкі стала нормай  ламаць лёсы і жыцці  многіх сумленных людзей.    Ці дапаможа такая пазіцыя  БНФ ўзмацніць  свой аўтарытэт? Ці ўдасца гэтай палітычнай  структуры падвысіць аўтарытэт свайго лідара? – Не ведаю. У мяне адназначнага адказу на гэтае пытанне няма. Бо ў беларускай палітыцы, дый у грамадстве наогул, зараз назіраецца тэндэнцыя, што выражаецца формулай  “Свая кашуля бліжэй да цела”.   Пры гэтым, каб неяк апраўдацца ці зарэтушыраваць сваю сапраўдную сутнасць, некаторыя палітыкі і  “дзеячы ад палітыкі” спасылаюцца на неістотныя рэальныя плюсы ад магчымасці пікетаў( бесперашкоднае ўжыванне нацыянальнай сімволікі ды інш.).  Але гэтыя плюсы – сотая доля таго велізарнага мінусу, які ў выніку атрымаюць чарговыя лжэ-кандыдаты і лжэ-кандыдаткі ад апазіцыі, калі яны прымуць(ці ужо прынялі?) рашэнне наконт махлярства і падману. Гэта значыць, панясуць  стосы сфальсіфікаваных подпісаў да спадарыні,  што вучыць варыць боршч.   Ужо зараз, гледзячы на тое, як, на якім фоне і ў якіх ўмовах праходзіць збор подпісаў (а менавіта: поўнай апатыі, страху ў грамадстве і нявер’я ў магчымасць нешта змяніць “выбарамі “) , --  нават сляпому зразумела, што ніхто з апанентаў Лукашэнкі не збярэ й паловы подпісаў. Маецца на ўвазе паловы ці, нават траціны ад  колькасці ў сто тысяч з гакам, што неабходна сабраць  для рэгістрацыі ў  якасці  “кандыдата  ў Прэзідэнты на выбарах Лукашэнкі” . Тое, што мы маем справу  выключна з  выбарамі Лукашэнкі – з гэтым,  думаю, сп. Аляксей Янукевіч спрачацца не будзе.   Таму лагічна звярнуцца да сп.  Таццяны Караткевіч з заклікам не даць запэцкаць сваё імя брудам. Ад якога ў палітыцы не адмыцца.  І я звяртаюся да Таццяны Караткевіч са шчырым пажаданнем-заклікам: не дай сябе запэцкаць! Тыя матэрыяльныя выгоды, што ўжо зараз ідуць і  тыя,  што абяцаюць  за згоду здаць фальш “спадарыні Ярмо”( выраз не мой,  а шаноўнага публіцыста і аналітыка А.Сідарэвіча)  -- гэтыя выгоды нічога не вартыя. Бо ад  той ганьбы і грэблівасці, што будзе па жыцці ісці ў адносінах да Вас з боку сумленных людзей Беларусі будзе вельмі цяжка адмыцца.  Амаль немагчыма.   У сённяшніх умовах гаворка ўжо ідзе не пра байкот-удзел, а пра подыгрыш-ігнор.   P.S. У каментары да  артыкула-закліку  сп. А.Янукевіча я выказаў здзіўленне наконт дапушчэння збору звыш ста тысячаў подпісаў  камандай Т. Караткевіч.  У сённяшніх умовах такое немагчыма нават тэарэтычна. А практычна – гэта нахабная хлусня. Таму ўсе копіі падпісных лістоў павінны быць здадзеныя адмысловай міжпартыйнай камісіі для іх праверкі на сапраўднасць. Толькі так !  Хопіць махлярства і падману !  .
05.08.15 1:39



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Павел Знавец