Страшныя сны

10 верасня прадстаўнікі беларускай дэмакратычнай апазіцыі (практычна ўсе апазіцыйныя структуры, апроч кампаніі “Гавары праўду”) заявілі аб сваiм няўдзеле ў выбарчым фарсе.

У той жа дзень гэтая заява была агучаная на пікеце “За свабодныя і справядлівыя выбары”, праведзеным Статкевічам, Някляевым і Лябедзькам.

Назаўтра старшыні ЦВК Ярмошынай прысніўся страшны сон, пра які яна паведала ў адказе на пытанне сталічнага тэлебачання: “Насколько серьезные опасения, что на президентских выборах будет низкая явка?”

«Разумеется, такие опасения всегда есть. Это мой, наверное, страшный сон, - прызналася Ярмошына. - Меня волнует больше всего даже не результат выборов, а придет ли избиратель. Это является самым главным”.

Гэты страшны сон Ярмошынай-Лукашэнкі трэба было тэрмінова развеяць. І з веерам запыхана прыбегла толькі што зарэгістраваная сп.Ярмошынай кандыдатам у прэзідэнты ад кампаніі “Гавары праўду!Караткевіч-Дзмітрыева. Заклік не хадзіць на выбары з боку апазіцыйных сіл, якія правялі несанкцыянаваную акцыю ў Мінску 10 верасня, - гэта недальнабачны крок, - заявіла Караткевіч-Дзмітрыева, пра што тут жа радасна паведаміла дзяржаўнае агенцтва БЕЛТА.


Тут варта прыгадаць нядаўнюю заяву Уладзіміра Някляева пра супрацоўніцтва асобных людзей з апазіцыі, з кампаніі “Гавары праўду” з рэжымам, з КДБ. Заяву не ўсе дакладна зразумелі, а некаторыя нават неадэкватна ўспрынялі. Мне таксама падумалася: чаму Уладзімір Някляеў, спрактыкаваны палітык, звычайна стрыманы ў сваіх заявах і ацэнках чалавек, раптам выказаўся гэтак рэзка, эмацыянальна?


Сёння адказ навідавоку: каб усім усё было ясна.


Цяпер як Лукашэнка на словах заяўляе, што Пуціну яго “не нахіліць”, а на справе з’яўляецца ягоным васалам, так і Караткевіч-Дмітрыева можа колькі заўгодна казаць пра тое, што Мінску патрэбны мэр, Беларусі новы прэзідэнт, а на справе прыслужваць нязменнаму” за паабяцаныя ёй і Дзмітрыеву працэнты, за хлебныя месцы.

13.09.15 23:31



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Павел Знавец