Памяці Аляксея Караля.

З Аляксеем Каралём звязана  частка майго жыцця. У БСДП мы з Аляксеем Сцяпанавічам  былі аднадумцамі,  па партыйных справах аб'ездзілі з ім многія куткі Беларусі. Ён быў адным з тых лепшых людзей Беларусі, каму  31 снежня кожны год  я рэгулярна тэлефанаваў, віншаваў з надыходзячым новым годам, выказваў пажаданні і надзею на лепшае у чарговым Новым годзе.

 

Аляксей Кароль не дажыў да непазбежных дэмакратычных і, мажліва, вельмі драматычных  пераменаў у Беларусі.  Але як гісторык і грамадскі дзеяч, ён заўжды лічыў, што вяртанне  Беларусі  да дэмакратыі – непазбежны працэс. Марыў дажыць да бурлівых і, паўтаруся,  з вялікай верагоднасцю  драматычных пераўтварэнняў, што чакаюць  постлукашэнкаўскую Беларусь.

 

Як чалавек дэмакратычнага светапогляду, ён усім дазваляў называць сябе  і чыста па-беларуску --  “спадар Аляксей”, і таксама па прынятай звычцы з імем па-бацьку – “Аляксей Сцяпанавіч”.  Хоць  і выступаў  пры гэтым за гендэрную роўнасць, а сваю жонку кахаў і шанаваў як, бадай, самага блізкага  па  жыцці чалавека. 

 

Цяпер ён у іншым, мажліва, лепшым, чым гэты, свеце. А свой зямны шлях ён прайшоў дастойна, сумленна, як шчыры Беларус. Такім  ён застанецца ў маёй памяці, у памяці тых,  хто яго  ведаў .

 

Бывай,  Аляксей Сцяпанавіч! Бывай, спадар Аляксей!

.
17.09.15 0:46



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Павел Знавец