Непрыемныя пачуцці

Не ведаю, як каму, а мне асабіста вельмі непрыемна глядзець некаторыя відэа і фота, якія  літаральна запаланяюць медыйную пратору пад час некаторых падзеяў. Такіх, напрыклад, падзеяў, як святкаванне праваслаўнымі хрысціянамі нараджэння Ісуса Хрыста.

Мне, напрыклад, агідна назіраць, як адзін стары вусаты дзядзька дорыць агромністы букет белых ружаў другому старому сівабародаму дзядзьку. Ды яшчэ калі гэта робіцца ў культавым месцы, куды частка народа ходзіць маліцца. Або справіць нейкія свае рытуальныя патрэбы згодна сваім перакананням ці ў адпаведнасці са сваім хоббі.

А потым нашыя СМІ масава распаўсюджваюць гэткае не надта прыемнае відовішча. Ды такім чынам, што яго можна ўбачыць, як кажуць, у кожным прасе.

Іншая рэч, калі закаханы хлопец дорыць букет кветак дзяўчыне пад час спаткання. Або калі кветкі ўручаюць мужчыне з нагоды якога-небудзь юбілею ці памятнай падзеі, і якія ён потым вяртае прадстаўніцы прыгожай паловы чалавецтва…

Ды й , на мой погляд, кветкі – менавіта той атрыбут або знак пашаны, кахання ці іншага пачуцця, якое адрасуецца выключна нашай “слабой” і прыгожай палове чалавецтва – нашым жанчынам.

Што ж датычыць мужчынскай паловы, то дарыць ім кветкі з любой нагоды, ды яшчэ ў цэрквах  ды іншых месцах па аказанню культавых  і рытуальных паслугаў —не зусім дарэчы.

Наш правіцель А.Лукашэнка ў адпаведнасці са сваёй жыццёвай філасофіяй праваслаўнага атэізма на праваслаўнае рэлігійнае свята – нараджэнне богачалавека Ісуса Хрыста не прамінуў скарыстаць у сваіх палітычных мэтах гэтую падзею. Ён наведаў колішнюю ўніяцкую, а цяпер—праваслаўную царкву – Святадухаў сабор па вуліцы Няміга ў Мінску.

Гэткім чынам А.Лукашэнка быццам бы прадэманстраваў сваю прыхільнасць да праваслаўнай плыні ў хрысціянскай рэлігіі. Насамрэч ён імкнецца публічна засведчыць сваю жыццёвую філасофію, якой даў вельмі трапнае азначэнне – праваслаўны атэізм.

Што такое праваслаўны атэізм у палітыцы? І навошта ён патрэбны Аляксандру Лукашэнку? На гэтую тэму паспрабую неяк паразважаць у сваім адмысловым меркаванні.

07.01.16 17:27



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Павел Знавец