АЧМУРАНЫЯ

Мікола Лавіцкі, ветэран беларускай сацыял-дэмакратыі, адзначыў сваё 70-годдзе. Ён -- адзін з тых сумленных нашых суайчыннікаў і маіх сяброў, на кім трымаецца Беларусь. Яго пранікнёны розум, прыродная сціпласць, мяккасць і адначасова прынцыповасць у адстойванні не толькі сваіх поглядаў і ідэалаў, але найперш праўды – вось асноўныя рысы ягонага характару, што выклікаюць павагу ва ўсіх., хто яго ведае.

Прапаную чытачам Партызана погляд Міколы Лавіцкага на нашумелы апошні з’езд БСДП (Грамада), які ён выклаў шляхам своеасаблівага памфлета.

Ачмураныя. (Памфлет Міколы Лавіцкага)

Роспачна і брыдка на душы.Бо ёй, душы,упершыню прыйшлося ад часоў адраджэньня Грамады сутыкнуцца з нячыстай сілай.Падалося,быццам героі літаратурных раманаў усяліліся амаль у палову дэлегатаў.

Вось Воланд, прыкладаючы палец упоперак губ, такім знакам суцяшае сваіх занадта раздражнённых прыхільнікаў-служак, якія бессаромна спрабуюць навязаць іншай частцы дэлегатаў тое, што чорнае -- зусім не чорнае, а белае. Так узніклі на з’ездзе прававерныя і леваверныя.

А вось матушка Кураш, быццам нячысьцік з каўтуном ачмурэньня у галаве, дэманічна ўзьвіваецца вышэй прыгожай Маргарыты, дапамагаючы ёй рабіць запраграмаваную Воландам справу -- адбельваць, не плюскнушы вокам, чорнае, каб уцюрыць яго іншым.

Брыдка было бачыць, як сівагаловая Мадонна, што ніколі раней не была заўважаная ў непрыхільнасьці да закладзеных каштоўнасьцяў яшчэ з самага пачатку стварэньня партыі незабыўнымі патрыётамі Бацькаўшчыны, раптам, як ачмураная, устае і вылучае на кіруючую пасаду Ката Базыліё. Таго самага Ката, які прынцыпова не толькі не прытрымліваецца гістарычных каштоўнасьцяў, а нахрапіста, пагрозьліва абяцае, што калі прававернымі не будзе прызнаны пратакол сходу, на якім удзельнічаў нейкі нябожчык ды яшчэ выступаў, то уся Грамада(партыя) ”будет перетресена сверху донизу”.

А тут яшчэ як чорт з табакеркі шматразова выскоквае ідальго Дон Кіхот, якога ніхто ня клікаў і не запрашаў на з’езд. І громам грыміць, кідаючы маланкі ў леваверных і прававерных дэлегатаў!

Быў і ружаносец Санча! Здаецца, іх было некалькі, гэткіх спарышаў, майстроў нацкоўваньня.. Хапіла ўсім ад іх удосталь, асабліва Жанне Д’Арк і Воланду, які толькі пасьміхаўся.

Жанна церпяліва вытрымлівала кпіны і цкаваньні. І хоць ёй удалося пазьбегнуць спальвання на вогнішчы і застацца галоўнай, тым ня менш, перамагла “ценявая”нячыстая сіла. І ёй у чаляднікі трапілі служкі Воланда.

Быў там і Швондзер, які “не заўважыў”, як Азазэлла падклаў пад азадак больш паловы вылучэцаў у склад кіруючага органу спецбомбу замаруджанага дзеяньня. Дзякуючы гэтай прынадзе з дапамогай нячысьціка яны лёгка штухнулі непажаданых на змазаныя алеем трамвайныя рэйкі. Паляцелі галовы… Бо гэтыя галовы ніхто не пасьпеў засьцерагчы, як, напрыклад, нячысьцік, раздаўшы воландаўцам адпаведныя сьпісачкі.

Падумалася: а мо і сапраўды Кот Базыліо мае рацыю, і трэба ператрэсьці, зазірнуць у нутро ўсіх, каб пабачыць, хто на што варты. І пазбавіцца ад нячыстай сілы, якая так моцна ўкаранілася ў нашай Грамадзе.

Штосьці гэта нагадвае “зялёных чалавечкаў” ці так званую “гібрыдную вайну”.

Ці хіба гэта не так?

Мікола Лавіцкі, ветэран беларускай сацыял-дэмакратыі.

P.S. Ад сябе дадам, што пад час партыйнага застолля я падняў келіх добрага віна за той наркотык, на які калісьці мяне падсадзіў сп. Мікола Лавіцкі. Ён тады мяне пераканаў купалаўскім выслоўем, што каб не гэны наркотык, дык ён даўно б “косьці парыў у зямельцы-маці”. Адзін з заснавальнікаў Грамады і сябраў Міколы Лавіцкага, вядомы гісторык і публіцыст Анатоль Сідарэвіч шчыра прызнаўся, што ўпершыню ў жыцці п’е  “за наркату”. Што гэта за  “нарката” –  аб гэтым неяк у  іншы раз. А пакуль што заінтрыгую чытачоў тым, што гэты наркотык( пішу без двукосся з-за яго незвычайнага ўздзеяння на тых, хто на яго падсеў па-сапраўднаму) варты таго, каб яго штодзённа  ўжываць ці, як кажуць, з ім жыць. .
08.05.16 23:12



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Павел Знавец