Пра допінг і алімпійскія ідэалы

Міжнародны Алімпійскі Камітэт(МАК) не падтрымаў высновы Сусветнага Антыдопінгавага Агенства(WADA) аб  адхіленні ад удзелу ў Алімпіядзе ў Рыо-дэ-Жанейра алімпійскай зборнай Расіі за стварэнне вычварэнскай сістэмы выкарыстання допінгу.

 

Гэтую місію МАК усклаў наўпрост на  міжнародныя федэрацыі па асобных відах спорту. Пры гэтым у якасці галоўнага аргумента пры прыняцці такога дзіўнага рашэння  МАК спаслаўся на прынцып прэзумпцыі невінаватасці для кожнага асобнага спартоўца.  У гэткім кантэксце спасылка на прэзумцыю невінаватасці гучыць вельмі дзіўна. Чаму?

 

Кожны расійскі спартовец ведаў пра допінг

 

Падкрэсліваю і асобна выдзяляю ў падзагаловак гэткае сцвярджэнне. Можна дапусціць, што адзінкавыя спартоўцы і іх трэнеры, якія рыхтаваліся да Алімпіяды асобна і дзе-небудзь за мяжой, не ведалі пра допінгавае “ноу-хау”  усёй расійскай зборнай. Ну дык тады яны могуць заявіцца на Алімпіяду ў асобным парадку пад сцягам Міжнароднага Алімпійскага Камітэта.

 

Як гэта зрабіла лёгкаатлетка Юлія Сцяпанава, якая і дапамагла выкрыць гэтую жахлівую схему  падману і выкарыстання допінгу з боку кіраўніцтва алімпійскай зборнай Расіі пры куратарстве і дапамозе ФСБ.  І, што характэна, Ю.Сцяпанава адразу ж патрапіла ў нялітасць як з боку расійскіх спартовых  функцыянераў, гэтак і з боку вышэйшага палітычнага кіраўніцтва Расіі.

 

Але сваім учынкам інфарматар ад WADA Ю.Сцяпанава ў значнай ступені гарантавала сабе бяспеку, што пагражала  і працягвае пагражаць яе жыццю з боку ФСБ  РФ.  У іншым выпадку, калі б яна спрабавала нешта хаваць ад спецыялістаў WADA і следчых,  ці недагаворваць -- яе расійскія спецслужбы маглі б ужо знішчыць фізічна як вельмі небяспечнага сведку.

 

У дакладзе кіраўніка WADA Рычарда Макларэна былі выкладзеныя жахлівыя факты стварэння сістэмы выкарыстання допінгу і злачыннай вычварэнскай схемы падмены допінг-проб кожнага спартоўца расійскай  алімпійскай зборнай па-асобку. І гэтае злачынства рабілася пад кіраўніцтвам Нацыянальнага Алімпійскага Камітэта Расійскай Федэрацыі і курыравалася з боку ФСБ.

 

Прычым расійскія спецслужбы так пастараліся, што стварылі ў  допінг-лабараторыі  скрытую таемную дзірку ў сцяне пад час трыумфальнай для Расіі  зімовай Алімпіяды ў Сочы.  Праз гэтую дзірку ў пэўны час  падмяняліся  свежыя допінг-пробы мачы(урыны) амаль усіх расійскіх спартоўцаў, якія ўтрымлівалі хімічныя элементы забароненых  допінг-стэроідаў.

 

Свежыя допінг-пробы падмяняліся на загадзя адабраныя і замарожаныя  чыстыя пробы мачы расійскіх спартоўцаў  ў такіх жа прабірках. Пад час падмены спецыяліст з ФСБ і іншыя асобы  забяспечвалі  таксама дакладнасць нанясення на прабіркі адпаведных бірак і надпісаў, якія практычна выключалі магчымасць выяўлення махлярства.

 

Пры гэтым  амаль кожны( падкрэсліваю, амаль кожны) спартовец расійскай алімпійскай каманды загадзя, г.зн. да ўжывання допінгу здаваў  чыстую пробу мачы для яе наступнай замарозкі і падмены расійскімі “спяцамі”   праз “дзірку” у лабараторыі.  Здаючы такую пробу ва неўстаноўленым парадку кожны член алімпійскай зборнай Расіі  свядома ішоў на парушэнне галоўнага алімпійскага прынцыпу  --добрасумленнасці і чысціні спартовай алімпійскай барацьбы.   

 

Тым не менш, у МАК, мабыць, палічылі, што расійскія спартоўцы – несвабодныя ў сваіх  асабістых учынках і дзеяннях. Па-просту кажучы, кожны расійскі спартовец фактычна не можа, вобразна кажучы, самастойна есьці  ежу, якая яму падабаецца або, нават, схадзіць самастойна ў зручны час у прыбіральню.

 

Рашэнне МАК – падрыў усяго Алімпійскага руху

 

У гэтай сітуацыі спасылка  МАК на прынцып прэзумпцыі невінаватасці кожнай спартовай федэрацыі па канкрэтных відах спорту паасобку выглядае вельмі дзіўнай. Тады трэба прызнаць, што алімпійскіх зборных як адзінага цэлага ўвогуле не існуе.

 

Дзіўнае рашэнне Міжнароднага Алімпійскага Камітэта ў адносінах да  алімпійскай зборнай  Расіі – відавочна палітычна матываванае. У  чыноўнікаў МАК, як і ў палітыкаў Еўрасаюза, існуе, мабыць, нейкі пэўны страх перад Расіяй і яе прэзідэнтам Пуціным. Інакш патлумачыць дзіўнае рашэнне МАК проста немагчыма.

 

Бо калі б нешта падобнае ўчынілі не расійскія спартоўцы, спартовыя чыноўнікі і  расійскія спецслужбы, а, напрыклад, бразільскія, якія арганізуюць маючыя адбыцца Алімпійскія гульні – няма сумневу, што ўся бразільская зборная была б адхіленая ад удзелу ў Алімпіядзе.

 

Больш за тое, Бразіліі ўжо б ніколі не даверылі правядзенне буйных міжнародных спартовых спаборніцтваў. Але ж Расія – гэта не Бразілія, і яе ўплыў на сусветную палітыку, у тым ліку  ў галіне спорту – непараўнальны.

 

Такі грандыёзны допінгавы скандал мог бы наноў падняць пытанне аб пазбаўленні Расіі права правядзення чэмпіянату свету па футболе ў 1918-м. Але і гэтага не адбудзецца.

 

Па тых самых палітычных прычынах, у падмурку якіх ляжыць страх  перад Расіяй і Пуціным, які засеў у галовах многіх еўрапейскіх палітыкаў і чыноўнікаў ад спорту.

 

.
27.07.16 10:42



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Павел Знавец