Пра цэнзуру і бела-чырвона-белы Талібан

Святлана Калінкіна па сваіх  суб’ектыўных меркаваннях, прызнаўшыся ў Фэйсбуку  ў цэнзуры, вырашыла выдаліць са старонак сайта артыкул з “Нашай Нівы”
Лічу такі падыход памылковым. Больш за тое, шкодным. Бо калі такая практыка атрымае распаўсюд -- гэта пойдзе не на карысць папулярнасці сайта як, бадай, самага незалежнага ад уладаў і ад усялякай цэнзуры інтэрнэт-рэсурса ў Беларусі.
Адным з аргументаў, на які спасылаецца сп.Святлана Калінкіна, гэта тое, што ёй не да спадобы з’яўленне любых парасткаў “бела-чырвона-белага Талібана”. Аргумент вельмі спрэчны, асабліва ва ўмовах Беларусі.  Як і выступіць цэнзарам, -- таксама кепска.
Было б лепей і дэмакратычней адказаць на гэтую публікацыю, напрыклад, у рубрыцы “Адмысловае меркаванне”(«Особое мнение»), выкласці свае аргументы і выразіць нязгоду з аўтарам нашаніваўскага артыкула.  Я вось выражаю ў блогу нязгоду з падыходам Святланы Калінкінай. І спадзяюся на тое, што мой пункт гледжання будзе пачуты з яе боку і прыняты да ведама.
Пра  “ бел-чырвона-белагы” і “жоўта-блакітны” Талібан.
Парасткамі “бела-чырвона-белага Талібана”, толькі ў іншай інтэрпрэтацыі, больш за 20 гадоў палохаў Крэмль і яго кіраўніцтва Аляксандр Лукашэнка, выманьваючы і атрымоўваючы за гэта крэдыты і безумоўную палітычную падтрымку.  Дастаткова узгадаць яго фразы кшталту, што на пачатку 90-х уладу ў Беларусі трымалі “Позняк, Шушкевич и прочие националисты“, «русские тогда сидели на чемоданах» і г.д.
Зараз, праз 20 з гакам гадоў свайго панавання, знішчыўшы пад корань  амаль усе парасткі беларускага нацыянальнага адраджэння, беларускага нацыяналізма,  перад верагоднай пагрозай з Усходу , гледзячы на падзеі вакол Украіны і асабліва яе паўднёва-усходніх тэрыторый(Крыма, Данбаса), Аляксандр Лукашэнка  і рады быў бы ўбачыць хоць крышачку той Беларусі, дзе захаваліся гэтыя парасткі.  Інакш кажучы, дзе ёсць тыя хлопцы і дзяўчаты, якія, не шкадуючы жыцця, будуць бараніць Беларусь і разам з ёй яго ўладу ў выпадку рэалізацыі Крымскага або, калі ўзнікнуць цяжкасці, Данбаскага сцэнароў у дачыненні да  “інтэграцыі Беларусі” у склад Расіі.  
Такія парасткі(калі б яны былі) -- гэта і быў бы той маленькі пласт грамадства, які ў выпадку анэксіі ці агрэсіі з усходу першым пойдзе бараніць нашу Беларусь. Ну, а каб больш зразумела: Крым як частку Украіны дастойна баранілі толькі марпехі Феадосіі-- хлопцы з Заходняй Украіны. Але і яны, феадасійскія марскія пехацінцы пераважна з Заходняе Украіны, не атрымаўшы ніякага загаду, былі захопленыя і пакладзеныя тварам у падлогу  ўварваўшыміся знянацку прама ў казармы, перад самым світанкам узброенымі да зубоў  “зялёнымі чалавечкамі” расійскага паходжання.
Ну і для паўнаты карціны прыгадайма Данецкі аэрапорт. Яго, як вядома, да апошняй магчымасці ўтрымлівалі байцы-добраахвотнікі, пераважна з захаду Украіны. Іх  нездарма ў народзе празвалі кібаргамі. Бо яны ўсведамлялі, на што ішлі, дзе палягае насамрэч Украінскі фронт барацьбы за незалежнасць, і разумелі, што калі не яны -- то хто?
Без іх, гэтых  украінскіх байцоў з Правага Сектара, УНА-УНСО ды іншых нацыяналістычных( у найлепшым сэнсе гэтага азначэння) арганізацый  Пуцін спакойна у 2014-м дайшоў бы да Кіева. А цалкам магчыма, што і да Львова. І тады магла б разгарэцца не цяперашняя гібрыдная вайна ў данецка-луганскім рэгіёне Украіны з абмежаваннем узбраенняў і войскаў ,  а поўнамаштабная, якая б не абмінула і Беларусь.
Узгадаем, што да пачатку лета 2014г. прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін ужо заканадаўча, праз Думу і Савет Федэрацый, аформіў выкарыстанне пры неабходнасці вайсковых частак Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі на тэрыторыі Украіны. І ўжо разгарнуў 40-тысячную вайсковую групоўку уздоўж усходняй мяжы  з Украінай. У адказ на перамогу Майдана і змену ўлады ва Украіне Расія і галоўнакамандуючы яе Узброенымі Сіламі Уладзімір Пуцін непрыкрыта рыхтаваліся да вайсковага ўмяшання ва украінскія падзеі.
Некаторыя высновы
Такім чынам, ва Украіне  “жоўта-блакітны Талібан" з арганізацый УНА-УНСО, Правага сектару  ды іншых сваёй самаахвярнасцю ўратаваў  Украіну і Еўропу ад вялікай вайны. Дый яны, гэтыя самаахвярныя хлопцы з “жоўта-блакітнага Талібана” Украіны па сутнасці, зрынулі і прымусілі збегчы прэзідэнта-бандыта Януковіча. Яны не адступілі, нават калі іх расстрэльвалі. Нябесная сотня -- гэта яны, героі Украіны.
А нашыя спалоханыя, з жахам на тварах хлопцы ў 2010-м збягалі з бела-чырвона-белымі сцягамі ад АМАПу, як чэрці ад ладана(сам бачыў). Дагэтуль перад вачыма хлопец са сцягам, які, спалоханы, бег у натоўпе пад націскам АМАПУ, потым спатыкнуўся і ўпаў тварам разам са сцягам у снежнае слякоцце. Усе, хто бег побач з ім, толькі зірнулі на яго і пабеглі яшчэ шпарчэй...
Як мне тады ўдалося сыйсці з крывавай Плошчы-2010 -- гэта асобная тэма, дэтэктыўная гісторыя і не для шырокай публікі.
Але што мяне уразіла больш за ўсё: на наступны дзень амаль усе на Беларусі не тое што не выйшлі на Плошчу, але і пікнуць баяліся.
Таму і жывем мы дагэтуль у Лукамор'і, сп. Святлана.  Дай Бог вашыя словы пра парасткі “бел-чырвона-белага Талібана” у Беларусі --ды Богу ў вушы!
Ну, каб я мог  хаця б у лупу разгледзець гэтыя сапраўдныя парасткі бел-чырвона-белага Талібана. Тыя парасткі, што падобныя да герояў з украінскай Нябеснай сотні ,  феадасійскіх марпехаў  або  абаронцаў-”кібаргаў”  Данецкага аэрапорта.
Тады б я ўжо не вагаўся, што ў Беларусі як дзяржавы і ў беларусаў як нацыі  ёсць будучыня.
24.09.16 17:56



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Павел Знавец