Біблія як "сьвятое пісанне" і падручнік па экстрэмізму

Біблія, ня кажучы ўжо пра іншыя рэлігійныя трактаты --  неадназначная і супярэчлівая кніга, асобныя пасажы ў якой выклікаюць проста жах.

136-ты псалом.

У арыгінальным расейскамоўным тэксце 136-га Псалома ўтрымліваецца такі заклік: "Блажен, кто возьмет и разобьет младенцев твоих о камень!". Больш жорсткую рэч, чым гэткія словы Бога, якія ўкладаюцца ў вусны прарока, цяжка ўявіць. 

Што б, хто, як і на які капыл такія словы ні тлумачыў -- усё будзе выглядаць як спроба апраўдаць спосаб вычварнага, асабліва жорсткага забойства немаўлят. Такое было характэрна для таго часу, калі гэтыя радкі пісаліся "прарокамі". Што тут скажаш:Нерон, Калігула, маркіз дэ Садд ды іншыя гістарычныя персанажы, як кажуць, адпачываюць...

Нават калі ўявіць, што  маленькія дзеці былі народжаныя ад нейкага лютага ворага тых далёкіх продкаў --  жывёлаводаў-качэўнікаў Сіная, асобныя прадстаўнікі якіх пісалі быццам бы са словаў Госпада такія радкі "сьвятога пісання" -- гэта ня ёсць апраўданнем такой жорсткасці.

І такіх жахлівых пасажаў у Бібліі -- шмат. Менавіта таму Біблію ўжо шмат разоў карэктавалі на розных мовах, і кожны на свой капыл. Менавіта таму трэба ва ўніверсітэтах вывучаць гісторыю ўсіх рэлігій і іх асноўных рэлігійных дагматаў. Каб пазбегнуць выхавання моладзі ва ўсіх краінах ў духу рэлігійнага фанатызма і экстрэмізма.

Пра магчымы канфлікт цывілізацый 

Менавіта таму Біблію, ня кажучы ўжо пра іншыя рэлігійныя трактаты, немагчыма ўспрымаць як сур'ёзную рэч для вывучэння ў школах і ВНУ, а тым болей -- для разумення і якога-небудзь лагічнага ўспрыняцця. Ня кажучы ўжо пра тое, што такія пасажы з рэлігійных трактатаў з пункту гледжання сённяшняга разумення ПРАВА не што іншае, як заклікі да экстрэмізму і прапаганды надзвычайнай жорсткасці.

У сённяшні час асноўныя рэлігіі і іх адгалінаванні пасеялі ў дзяржавах і грамадствах чалавеканенавіснасць, нецярпімасць да вольнай думкі і г.д. Амаль усе войны і ўзброеныя канфлікты -- вынік рэлігійнага супрацьстаяння, барацьбы рэлігійных правадыроў за ўладу ў свеце, у канкрэтнай дзяжаве,на канкрэтнай тэрыторыі і ў канкрэтным грамадстве.

У агляднай будучыні я ня бачу большага зла для чалавецтва, чым рэлігійнае супрацьстаянне, якое абернецца вайной цывілізацый.  Да такога глабальнага катаклізму вядзе рэлігійнае цемрашальства, сьляпая вера ў канкрэтнага Бога і канкрэтных прарокаў. Як сьледства такой веры -- рэлігійны фанатызм.

Рэлігійны фанатызм, як і сьляпая вера, якая набывае абрысы рэлігійнага фанатызма -- вельмі небяспечная рэч, якую скарыстоўваюць рэлігійныя правадыры і палітыкі ў сваіх мэтах.

 Тэракты ісламітаў ў Францыі,Бельгіі, вайна ў Сірыі, на усходзе Украіны... 

Гэта пакуль што толькі першыя трывожныя званочкі для ўсяго чалавецтва. Якія, аднак, нагадваюць нам, што рэлігійнае цемрашальства і рэлігійны фанатызм могуць прывесці чалавецтва да глабальнага канфлікту цывілізацый. 





.
19.10.16 16:39



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Павел Знавец