Пра рэлігію і асноўны прынцып майго мысьлення

Цікавая дыскусія на тэму, звязаную з рэлігіяй і светаўспрыняццем, адбылася ў мяне ў сеціве з маім сябрам Славам К. Ён нават пахваліў мяне: "А зь цябе б атрымаўся неблагі прапагандыст бальшавізму-атэізму/выкладчык навуковага камунізму, каб нарадзіўся гадоў на 10-20 раней."

Ды вось памыляецца шаноўны Слава К. Як і некаторыя іншыя, хто чытае мае тэксты. І, асабліва раю пачытаць гэты фрагмент тым, хто вельмі зацяты і перакананы ў непахіснасці, "жалезабетоннасці" сваіх ужо сфармаваных поглядаў і перакананняў. Некаторыя прозвішчы ў тэксце ўзгадваюцца -- таму адразу выбачаюся, калі занадта нечым зачапіў у плане ўспрыняцця майго падыходу да закранутых тэм.

Пра -ізмы


Бальшавізм, камунізм, фашызм, іншыя -ізмы, як і любы рэлігійны(мусульманскі, хрысціянскі, юдэйскі і г.д.) фундаменталізм -- небяспечная рэч, якая вядзе да тэрарызму,войнаў і да магчымай глабальнай катастрофы чалавецтва.

Хто пераважна йдзе ў сьвятары і ў манастыры

У сьвятары і ў манастыры, як правіла,  ідуць людзі слабыя, расчараваныя ў жыцці, пакрыўджаныя лёсам і зведаўшыя гора і пакуты( пераважна душэўныя), здушаныя дэпрэсіяй з-за слабай волі самастойна ад яе пазбавіцца і г.д.

І яшчэ частка -- тыя  "хітраж..пыя асобы", пра якіх у народзе кажуць: "Потым ён гоп -- і поп!".

Але ні тыя, ні другія не могуць несці маральнасць да людзей. Бо яны з-за сваёй псіхічна-псіхалагічнай слабасці, ці падвышанай ляноты і спадзеву на "халяву" не змаглі рэалізаваць сябе ў нармальным жыцці, нарадзіць і выхаваць дзяцей і г.д. І, як спраўныя і  сапраўдныя махляры і прайдзісветы, часам самі не ўсведамляючы гэта, эксплуатуюць прыродныя( хай нават Божыя -- не буду спрачацца) страхі чалавека: страх смерці, беднасці, хваробы, страты кахання і г.д.

Але ж гэткая эксплуатацыя, ды яшчэ пад прыкрыццём Бога -- амаральная з'ява апрыёры!

Пра дэградацыю чалавецтва з-за гей-лесбі ды інш.

Дык вось, шаноўны Слава, да дэградацыі і вымірання прыводзіць не СВАБОДА з гей-лесбі ды іншымі з'явамі, што існавалі ва ўсе вякі разам з сэксам, а яе адсутнасць.

Заўсёды ва ўсе вякі па законах Адзінага Бога(імя якога, калі Ён існуе, нам няведама) і яе вялікасці Прыроды чалавецтва штогод нараджала і нараджае каля 10 % дзяцей з генетычнымі асаблівасцямі.  Плюс дадамо мутацыі.

Падчас эпохі неаліту і трохі пазней іх папросту знішчалі адразу ці пакідалі паміраць. Потым, калі чалавек станавіўся разумней -- іх перасталі татальна вынішчаць, і рабілі сэксуальнай ды пацешнай прыслугай правіцеляў, жрацоў ды іншых надзеленых уладай людзей. Потым высвятлялася, што некаторыя з гэтых геяў ды лесбіянак -- надзвычай адораныя людзі, якія маглі рабіць тое, што іншым і не снілася. Тут варта ўзгадаць генія чалавецтва Леанарда да Вінчы, Мікельаджэла Бонароці і далей пра спісу.  Яны падарылі чалавецтву ровар, амаль усё майстэрства і стылі ў мастацтве, архітэктуры і г.д.

Калі б  рэлігійным цемрашалам у сярэднявеччы  ўдалося б іх знішчыць -- колькі  яшчэ гадоў ці стагоддзяў мы жылі б у хлявах!

Гей-лесбі шлюбы на Захадзе сёння -- гэта толькі даніна павагі да іх як да людзей -- і не болей! Ты ў змане ,  Слава!  Ад гэтага не вырадзіцца чалавецтва, бо іх працэнт ва ўсе вякі стабільны -- каля 10 сумарна. Шкада толькі, што іх асобныя таленты не перададуцца дзецям і ўнукам, але гэта, мабыць , кампенсаторная функцыя прыроды.

Таму й голас гея-генія, сьпевака Д.( не ўзгадваю прозвішча, каб нікога не пакрыўдзіць і нічога не прапагандаваць), непаўторна мяккі, мілагучны й пявучы -- адыйдзе разам з ім у іншы свет. Але застануцца запісы і ўдзячнасць такіх людзей, як я, Мікола Лавіцкі, Зміцер Марчук ды іншыя(і ты, мусіць, а?).

Тых, што разумелі СВАБОДУ вышэй за цемрашальства і забабоны невукаў, якія турбаваліся за "выраджэнне нацый і чалавецтва з-за ня той сэкс-арыентацыі Д. ды іншых, якім дадзены Прыродай і Богам талент! Але якіх пазбавіла Прырода( і Бог) мець нашчадкаў!

Не буду лішні раз тлумачыць, што духавенства, спасылаючыся на Біблію, кажа на гэты конт! Бо не маю патрэбы яшчэ раз камэнтаваць цемрашальства і невуцтва. Ды й цябе, Слава, злаваць пакуль не буду.  Бо ты, як і некаторыя з іншых людзей, ачмураных рэлігійным мэйн-стрымам часоў перабудовы ці  камуністычнай прапагандай эпохі застою-- яшчэ не ўсе гістарычныя і навуковыя факты можаце нармалёва ўспрымаць.

Таму і кажаце пра мяне, як магчымага выдатнага ідэолага камунізму-атэіму і іншых ізмаў.

Мой галоўны прынцып

Але ж у мяне, Слава,  ўсё больш геніяльна і проста. Не існуе для мяне амаль ніякіх -ізмаў, а ёсць  толькі СВАБОДА і РАБСТВА. Прычым рабства, як і тэмін "раб Божы", характэрна ўжываць у рэлігійным кантэксце. А таксама  ў дачыненні да несвабодных дзяржаў і чалавечых супольнацяў( сэксуальнае рабства ў бардэлях, працоўнае рабства закладнікаў і падманутых гастарайбартэраў у краінах Азіі з іх дэспатычнымі рэжымамі і г.д.).

Ёсць  таксама паняцці НАВУКА і ЦЕМРАШАЛЬСТВА( ці, па расейску -- МРАКОБЕСИЕ, якое, дарэчы, трымаецца дагэтуль выключна дзякуючы рэлігіі).

Я -- аналітык, часткова -- палітык.  А галоўнае -- ўнутрана СВАБОДНЫ  чалавек. Свабоду не памацаць, як яе ні цяры, свабода -- гэта тое, што ў цябе ўнутры.

Такі  вось я -- твой сябра, які здолеў, нягледзячы на рэлігійнае атачэнне ў дзяцінстве, камуністычную прапаганду ў школе, ПТВ, а таксама  ў войску да 1987г., усё пераасэнсаваць і падвергнуць сумневу.

І як ПРАВАЗНАЎЦА, ЮРЫСТ, я яшчэ са студэнцкай лавы,  дзякуючы прафесару-франтавіку Язэпу Юхо ды іншым мудрым людзям, якіх пашчасціла спаткаць на жыццёвым шляху, усё ж такі здолеў нешта пераасэнсаваць!

І трохі навучыўся ўсё падвяргаць сумневу. Гэта надзвычай цяжка зрабіць нават у маладосці!  А з узростам такое становіцца амаль немагчымым!

Асабліва жорстка і бязлітасна я дзейнічаю адносна тых сваіх перакананняў, якія лічыў раней непахіснымі!

Я ўвесь час стараюся падвяргаць тыя або іншыя свае перакананні жорсткай праверцы на адпаведнасць фактам і сведчанням, якія можна  аналізаваць з пукту гледжання логікі і здаровага сэнсу. Толькі так можна крочыць наперад, нягледзячы на ўзрост!

Пра Міколу Лавіцкага і заключныя высновы


Мікола Лавіцкі -- наш сябра,  адзін з заснавальнікаў Грамады. Яму ўжо за 70, але ён са светлым розумам, бадзёры, ездзіць на ровары, кіруе гарадзкой арганізацыяй партыі.

Дык вось, ён амаль 15 гадоў таму выпадкова ў гутарцы, кіруючыся на ровары дамоў з партыйнага офісу, без спадзеву, што я прыслухаюся да яго парады, падсадзіў мяне на наркотык.  Маю на ўвазе РОВАР-- вынаходніцтва, якое падарыў чалавецтву ўзгаданы Леанарда да Вінчы. Уласна я лічу Міколу адным з тых Беларусаў з вялікай літары, які варты помніка пры жыцці і вуліцы Міколы Лавіцкага замест вуліцы Леніна ля ГУМа. Пагамані з ім, Слава.

Зычу ад усяго сэрца табе, Слава, поспеху ў пераасэнсаванні ўласных, асабліва шчырых забабонаў і неўсьвядомленага да канца цемрашальства! А калі ўсьлед за Міколай і мной трэцім будзеш( маю на ўвазе, што "падсядзеш на гэткі наркотык Леанарда да Вінчы -- ровар, які будзе перманентна асвяжаць мазгі) -- дык усё будзе ОК.
Ну ўсё ж такі ты, Слава, мабыць, яшчэ падвяргаеш сумневу тое, што асілак Алёша Паповіч сапраўды змагаўся са Змеям Гарынычам! І што Баба Яга з Кашчэем Бессмяротным(не блытаць з нашым Аляксандрам Лу...) існавалі ці дагэтуль  яшчэ існуюць

Трохі падкарэктую гэты тэкст -- і у блог пастаўлю. Надта ж добра напісаў!

Дый увогуле, лічу, што Паўлу Севярынцу, Змітру Дашкевічу ды іншым нашым палітыкам і маладзёвым лідарам трэба навучыцца пераадольваць уласныя забабоны. Пакуль гэта лягчэй  зрабіць у маладыя гады.

І ўласнае цемрашальства ва ўспрыняцці рэлігіі і Бібліі пераадолець. Бо любая рэлігія, узводзімая ў абсалют, можа стацца ў выніку найвялікшым злом для ўсяго чалавецтва. Пакуль што маю аптымізм на гэты конт.

Бо, нягледзячы на ўсе страхі магчымага ўзнікнення ядравага канфлікту з Расіяй і адпаведныя гэтым страхам цяжкасці ў прыняцці эфектыўных палітычных рашэнняў, свабоднай частцы чалавечай супольнасці на чале з ЗША ўсё ж пакуль удаецца тушыць канфлікты. І ўрэшце ўдасца ўтаймаваць і знішчыць тэрарыстычную Ісламскую Дзяржаву Ірака і Левантэ(ІДзІЛ).

І нават лакалізаваць Данбас -- шматпакутны і ўжо пракляты многімі рускамоўны рэгіён Украіны. Які, дарэчы, блаславілі расійскія папы з падачы Крамля і ФСБ на сепаратызм і "праваслаўны" бандытызм. Каб увесь час кашмарыць Украіну і не даць ёй  і нам, беларусам, шанцу на шляху да СВАБОДЫ.

26.10.16 2:43



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Павел Знавец