Пра БЕЛСАТ і яго лёс.

Да ведама ўрадавых колаў  Польшчы ды іншых краін, ад якіх залежыць далейшае вяшчанне адзінага незалежнага спадарожнікавага тэлеканала на Беларусі.

Пішу найперш  для тых асобаў,  што прымаюць палітычныя рашэнні ў дачыненні да Беларусі, хто  супрацьстаіць расійскай інфармацыйнай прапагандзе. Хто  разумее ўсю небяспеку, што сыходзіць ад Расіі ў сувязі з анэксіяй Крыма і развязання вайны на ўсходзе Украіны. 

Пішу для тых,  хто, у рэшце рэшт, проста абавязаны ў інтарэсах Польшчы і дзеля захавання незалежнасці Беларусі выкрываць і выводзіць на чыстую ваду  лабістаў інтарэсаў  Расіі і  "русского мира" ў Польшчы і ў краінах Еўразвязу. А іх, мяркуючы па ўсяму, ужо не так і мала.


БЕЛСАТ, асабліва яго выпускі навінаў і палітычных дыскусійных перадач глядзяць практычна усе жыхары Беларусі і Украіны, хто мае спадарожнікавыя антэны  (за выключэннем, хіба што, блогера  сп. Андрэя Дзмітрыева і яго сяброў -- па вядомых прычынах). 

Пра Украіну  я не агаварыўся: і ва Украіне глядзяць БЕЛСАТ.

Сёлета адпачываў  ўлетку на Херсоншчыне, у той частцы Украіны, якая геаграфічна адносіцца да Крыму, але належыць Украіне (Арабацкая стрэлка). Жыў у прыватным міні-гатэлі, на даху якога, як і практычна паўсюль на дахах прыватных дамоў, вісяць спадарожнікавыя антэны- "талеркі".

 Мне было прыемна пачуць ад гаспадара гатэля, што ў іх ідзе БЕЛСАТ. І, што яшчэ болей здзівіла: яго глядзяць разам з украінскімі тэлевізійнымі каналамі практычна ўсе жыхары Генгоркі і суседніх пасёлкаў.  Бо мовы: беларуская і украінская -- падобныя, і ўсё зразумела.

 Ім, тамтэйшым жыхарам Херсоншчыны, не трэба было тлумачыць, што дзееца на Беларусі, і хто такі "бацька" Лукашэнка. Яго там параўноўвалі з Януковічам, але дадавалі, што Януковіч краў болей.

Што ж да Беларусі, то сярод маіх родных, блізкіх і сяброў БЕЛСАТ таксама глядзяць як асноўны тэлеканал. Дакладней -- глядзяць яго навіны і цікавыя ток-шоу і спрэчкі на палітычныя тэмы. Мае родзічы жывуць у такіх раёнах заходняй Беларусі, як Столінскі, Пінскі і Драгічынскі Брэсцкай вобласці.

Што да сталіцы, горада Мінска, то тут таксама ўсе тыя, каго я ведаю і ў каго ёсць "талерка" -- глядзяць штодня навіны і іншыя цікавыя перадачы па БЕЛСАТу. Ну і, вядома ж, глядзяць украінскія тэлеканалы.

Напрошваецца выснова: нехта ва ўрадавых колах Польшчы задумаў здзейсніць інфармацыйна-прапагандысцкую дыверсію супраць той часткі беларускага грамадства, якае прагне свабоды і незалежнага ад  рэжыму  інфармацыйнага, а не прапагандыскага ў  стылі  "а-ля Лукашэнка"  тэлевяшчання.  

Спадзяюся, што ўсе чуткі наконт скарачэння фінансавання БЕЛСАТА -- гэта ўсё ж такі нейкае непаразуменне, недарэчнасць.  А не чарговая перамога "русского мира".

 А пасягнуць на мову тэлевяшчання БЕЛСАТа -- гэта тое ж самае, што забіць апошні цвік у труну беларускай дэмакратыі. 

Выкажу не толькі сваё асабістае пажаданне, але і думку шмат каго з тых, хто глядзіць БЕЛСАТ.  Было б добра зрабіць яго цалкам інфармацыйна-палітычным.  На ўзор і па прынцыпу падачы інфармацыі, ток-шоў і аналітычных праграм тэлеканала Еўраньюс.    



.
18.12.16 2:32



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Павел Знавец