8 Сакавіка. Віншаванне маленькіх Беларусаў.

Калісьці з падачы мужнай жанчыны, сацыял-дэмакраткі Клары Цэткін свята 8 Сакавіка ўвайшло ў наша жыццё як Міжнародны жаночы дзень. І замацавалася як свята нашых любых дзяўчат, жанчын і бабуль, як свята Вясны і абуджэння ў Прыродзе, калі старое і аджыўшае адыходзіць, саступае месца новаму, маладому.  

Гэтак павінна быць і ва ўладзе, каб не было застою, дэградацыі і гніення. На жаль,  ў Беларусі ў апошнія два дзесяцігоддзі  назіраецца менавіта гэты працэс -- працэс застою, паступовага загнівання ўлады і нашай дзяржавы.  Надзея, хіба што, на гэтых маленькіх дзетак, што яшчэ выхоўваюцца ў пакуль што нешматлікіх беларускіх дзіцячых садочках.

Паглядзіце  відэа з  віншаваннем нашых беларускіх дзетак!  Яно дадае веснавога пазітыву і святочнага настрою ў гэты крызісна-змрочны перыяд нашай гісторыі. Я веру ў тое, што такіх дзетак,  хай і не пры маім жыцці, гэтаксама  як і беларускіх садочкаў,  школ і ўніверсітэтаў будзе пераважная большасць у Беларусі. І тады будзе жыць Беларусь. Тая Беларусь, аб якой я марыў 25 гадоў таму, калі яшчэ быў студэнтам. Калі  каля 80 % дзіцячых садкоў і школ Беларусі   перайшлі на нашую родную мову навучання і выхавання.

І я тады спадзяваўся, што пад старасць убачу і адчую сапраўдную Беларусь. І так бы і сталася, каб не прыйшоў да ўлады Лукашэнка.

На жаль, цяпер ужо не лёс для мяне і  майго пакалення ўбачыць сапраўдную Беларусь. Але пакаленне гэтых дзетак, што віншуюць сваіх мам і бабуль са святам, такую Беларусь, упэўнены, збудуе. І Беларусь будзе жыць!














07.03.17 17:02



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Павел Знавец