Мой апошні каментар Паўлу ШАРАМЕТУ.

Артыкул пад назовам "Уроки украинского" стаўся апошнім артыкулам Паўла Шарамета на заснаваным ім сайце "Беларускі партызан".


Асабіста адзначу, што інфармацыйнае дзіця Паўла Шарамета, сайт "Беларускі партызан" і на сёння застаецца, бадай, адзіным  у  Беларусі абсалютна дэмакратычным, незалежным,  непадцэнзурным грамадска-палітычным інфармацыйным інтэрнэт-рэсурсам.  


Мне вельмі цікава было сачыць за эвалюцыяй палітычных поглядаў Паўла Шарамета. І падчас пакідаць запісы і каментары пад ягонымі тэкстамі(да блакіроўкі сайта такая опцыя для чытачоў была магчымай).


Не ведаю, ці паспеў Павел Шарамет прачытаць мой апошні каментар. Ці, мо калі дакладней, параду,  што я змясціў пад ягоным, як аказалася, апошнім у жыцці артыкулам "Уроки украинского".  Гэта было 19 ліпеня 2015 года -- за дзень да ягонай гібелі.


Для кожнага,  хто  чытае мае тэксты на "Беларускім Партызане", мяркую, парада мусіць быць карыснай. Прычым незалежна ад узроўню валодання і карыстання ў паўсядзённым жыцці беларускай мовай. Таму   няблага было б  перадаць яе сэнс сябрам і знаёмым,  распасюдзіць  праз сацыяльныя  мярэжы ў інтэрнэце.


20 ліпеня -- чорны дзень календара ў найноўшай гісторыі Беларусі. Чорны, так бы мовіць, у квадраце. У гэты дзень у 2016-м  у Кіеве забілі Паўла Шарамета.


І ў гэты ж дзень -- 20 ліпеня 1994-га ў Вярхоўным Савеце Рэспублікі Беларусь інаўгуравалі, г.зн. афіцыйна, праз прыняцце прысягі ў парламенце прывялі да ўлады ў якасці прэзідэнта  дырэктара саўгаса "Гарадзец" на Шклоўшчыне і шэраговага дэпутата  Аляксандра Лукашэнку...

Тэкст майго апошняга каментара-парады Паўлу Шарамету ( і ўсім рускамоўным беларусам) .


Перайсці на мову мінуючы трасянку амаль немагчыма. Таму не трэба баяцца пабыць нейкі час "дземянцеем". Павел Шарамет толькі зараз гэта зразумеў. А калі б ён і такія як ён зразумелі гэта ў 1994-м, і каб яго "Праспект" на БТ быў  з самага пачатку на мове -- упэўнены -- Лукашэнка не пратрымаўся б і 2-х гадоў.

Сярод рускамоўнай паліт. эліты таго часу першым сярмяжную праўду, што МОВА- аснова ўсёй палітыкі ў Беларусі, зразумеў В.Ганчар. Але каб ён зразумеў гэта крышачку раней -- не зрабіў бы стаўку на калгаснага "недабеларуса", якая аказалася цаною ў жыццё.

А слова ТРАСЯНКА і так сваёй назвай дае мазгам такі пасыл, што спачатку цябе патрасе нейкі час, з цябе некаторыя не надта далёкія людзі будуць насміхацца перш чым ты засвоіш мову і будзеш на ёй размаўляць.


19.07.18 21:08

Павел Знавец